Улады, крыміналізуючы праваабарончую дзейнасць, ствараюць невыносныя ўмовы для тых, хто займаецца канкрэтнай прафесіяй. Гэта з’яўляецца парушэннем права на працу праваабаронцаў як прафесійнай групы ў плане свабоды выбару працы, гарантаванай Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Такія дзеянні фактычна цягнуць за сабой забарону на прафесію. Пры гэтым такая форма пераследу ў дачыненні да арганізацый, якія функцыянуюць у выгнанні, з’яўляецца часткай транснацыянальных рэпрэсій. // 14.04.2026
Адвольнае прызнанне пашпартоў нядзейнымі можа разглядацца як частка дзяржаўнай палітыкі, якая прадугледжвае шырокамаштабны і сістэматычны напад на насельніцтва як кантэкстуальны элемент злачынстваў супраць чалавечнасці ў разуменні кваліфікацыі Міжнароднага крымінальнага суда ў кантэксце расследавання сітуацыі Літва/Беларусь. // 10.04.2026
Пераслед выдавецтваў і культурных арганізацый – гэта не толькі напад на канкрэтных людзей і ініцыятывы. Гэта ўдар па праве ўсяго беларускага грамадства на доступ да кнігі, ведаў, мовы, культурнай памяці і свабоднага інтэлектуальнага абмену. Такія дзеянні ствараюць атмасферу страху, прымушаюць да самацэнзуры, разбураюць прафесійныя сувязі і падрываюць саму магчымасць існавання незалежнага культурнага жыцця. // 19.03.2026
Агляд асноўных трэндаў у галіне правоў чалавека за верасень–снежань 2025 года апублікаваны, разам з кароткай прэзентацыяй, якая абагульняе сітуацыю за ўвесь 2025 год (даступная ў рускай мове). // 29.01.2026
Заклік да дзеянняў: паважайце права грамадзян на асабістую свабоду і права на свабоду перамяшчэння, якое ўключае права бесперашкодна вяртацца ў Беларусь; не стварайце сітуацый дадатковай небяспекі і пагрозы; спыніце практыку прымусовай высылкі пасля вызвалення. // 23.12.2025