Мы дапамагаем грамадскім арганізацыям і ініцыятывам дадаць аспект правоў чалавека ў сваю працу.
Як можа выглядаць такое ўзаемадзеянне?
-
Мы дапамагаем распрацоўваць алгарытмы па абароне інтарэсаў мэтавых груп НДА.
-
Мы кансультуем па пытаннях выкарыстання міжнародных праваабарончых механізмаў (напрыклад, Камітэта ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Камітэта па правах дзіцяці). Таксама мы праводзім тэматычныя навучальныя семінары, каардынуем падрыхтоўку і падачу некаторых сумесных дакладаў.
-
Мы навучаем спецыялістаў НДА і дапамагаем ім дадаць тэхналогію human rights based approach у праектную і арганізацыйную дзейнасць.
-
Нашы эксперты ў галіне правоў чалавека бяруць удзел ў адукацыйных мерапрыемствах.
БХК робіць свой унёсак у развіццё, умацаванне і падвышэнне ролі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, удзельнічае ў дзейнасці Асамблеі неўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, а таксама ў працы розных пляцовак і форумаў сектара.