Пра нас
Дысклеймер
Беларускія ўлады прызналі БХК так званым «экстрэмісцкім фарміраваннем» (рашэнне КДБ 4/41-72, 31.03.26), а сайты і сацсеткі арганізацыі — экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Зварот па дапамогу, удзел у мерапрыемствах, данаты, падпіска, захоўванне або распаўсюд матэрыялаў арганізацыі могуць ствараць рызыкі для людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі або плануюць паездку ў краіну.
У якасці звязаных матэрыялаў адзначаны:
- https://belhelcom.org
- https://youarenotwrong.webflow.io
- https://t.me/:/belhelcom
- https://www.facebook.com/belhelcom
- https://www.instagram.com/belhelcom_org
- [email protected]
- [email protected]
Рэкамендацыі па бяспецы для карыстальнікаў
Пра БХК коратка
Заснаваны ў 1995 годзе. З 2021 года БХК працуе ў выгнанні.
За больш як тры дзесяцігоддзі БХК паслядоўна ўмацоўвае інстытуцыйны фундамент беларускай праваабарончай інфраструктуры — экспертызу, супольныя стандарты і механізмы каардынацыі, на якія абапіраецца ўся праваабарончая супольнасць.
Наш галоўны фокус — сістэма, а не асобныя выпадкі.
Да 2020 г. БХК меў шматгадовы досвед дыялогу з дзяржаўнай уладай і удзелу ў нацыянальных працэсах выпрацоўкі палітык, у тым ліку ў працы над Нацыянальным планам дзеянняў у галіне правоў чалавека. Гэты досвед, атрыманы ва ўмовах закрытай і рэпрэсіўнай беларускай сістэмы, сфармаваў наш сістэмны падыход да правоў чалавека — падыход, які выходзіць за межы рэагавання на асобныя рэзанансныя выпадкі.
Сёння БХК падтрымлівае і развівае Рамку ацэнкі сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, забяспечваючы паслядоўны і супастаўны аналіз у доўгатэрміновай перспектыве.
Таксама праз падтрымку агульных стандартаў, падыходаў і стратэгічнага бачання сярод ключавых беларускіх праваабарончых арганізацый мы прадухіляем фрагментацыю сектара і ўмацоўваем магчымасці для надзейнага калектыўнага прадстаўніцтва і адвакацыі.
Наша гісторыя
БХК быў заснаваны ў 1995 годзе аднымі з найбольш аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускай грамадскай і культурнай супольнасці — сярод іх пісьменнік Васіль Быкаў (першы старшыня Назіральнай рады БХК), будучая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч, Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Генадзь Бураўкін, Юры Хадыка і Карлас Шэрман. Арганізацыя была афіцыйна зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі 1 лістапада 1995 года.
1 кастрычніка 2021 года Вярхоўны Суд Беларусі пазбавіў БХК дзяржаўнай рэгістрацыі. Нягледзячы на гэта, мы працягваем сваю працу.
У ліпені 2022 года, нягледзячы на рашэнне ўладаў аб ліквідацыі арганізацыі, Беларускаму Хельсінкскаму Камітэту быў нададзены кансультатыўны статус пры Эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН (ECOSOC). БХК стаў першай беларускай недзяржаўнай арганізацыяй, якая атрымала такі статус.
БХК таксама ўваходзіць у Кантактную групу Савета Еўропы па адносінах з Беларуссю.
Місія
Беларускі Хельсінкскі Камітэт працуе дзеля таго, каб рэанімаваць сэнсы правоў чалавека і каб правы чалавека былі ўключаны ва ўсе сферы жыцця.
Прынцыпы дзейнасці
Мы дзейнічаем на падставе наступных этычных прынцыпаў і распрацоўваем працэсы і прадукты з улікам падыхода, заснаванага на правах чалавека (human rights based approach).
Таксама ў сваёй працы кіруемся дадзеным кіраўніцтвам па вызначэнні палітычных зняволеных.
Як і іншыя Хельсінкскія групы па ўсім свеце, дзейнічаем у духу Хельсінкскіх пагадненняў .
Нашы мэтавыя аўдыторыі
Галоўныя тэмы
Ключавыя прадукты
Партнёры
Наша праца была б немагчымая без наступных партнёраў:
- Еўрапейская камісія (Гэта падтрымка ў межах грантавых праграм Еўрапейскага саюза. Змест прадуктаў з’яўляецца адказнасцю аўтараў і не адлюстроўвае пазіцыю Еўрапейскага саюза або Еўрапейскай камісіі.)
- Kingdom of the Netherlands (Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў)
- The German Marshall Fund of the United States (GMF)
- Norwegian Helsinki Committee
- Human Rights Watch
- Human Rights House Foundation
- Polska Pomoc (Polish Aid)
- Solidarity Fund PL
- Civic Solidarity Platform
- The Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House
- European Platform for Democratic Elections (EPDE)
Дадаткова
Беларускі Хельсінкскі Камітэт дзейнічае ў партнёрстве з Helsinkio susitarimų skatinimo asociacija (код юрыдычнай асобы: 304185631, Вільнюс, Літва) на падставе Мемарандума аб супрацоўніцтве.
Helsinkio susitarimų skatinimo asociacija адмініструе гэты сайт і яго паддамены, з’яўляецца Кантралёрам персанальных дадзеных і нясе адказнасць за іх апрацоўку ў адпаведнасці з дадзенай Палітыкай.
