Праз адсутнасць магчымасці арганізаваць паўнавартаснае назіранне за выбарчай кампаніяй, накіроўваць сваіх назіральнікаў у выбарчыя камісіі ды на ўчасткі для галасавання ў сувязі з асцярогай за бяспеку назіральнікаў, мы аб'яўляем аб запуску экспертнай місіі, мэтай якой будзе ацэнка адпаведнасці выбарчай кампаніі-2025 міжнародным стандартам, што тычацца правядзення сапраўдных, свабодных і дэмакратычных выбараў, ды інфармаванне нацыянальнай і міжнароднай грамадскасці аб сваіх высновах. // 24/10/2024 - 15:41
Больш за палову 2024 года не назіралася істотнага ўзмацнення легалізацыі рэпрэсій. Дзяржава, як кракадзіл, які адкусіў вялікі кавалак правоў і свабод у 2023 годзе, «ператраўлівае» яго, засяродзіўшыся на ўнясенні неабходных змяненняў у ніжэйшыя акты і пашырэнні спектра супрацьпраўных практык. // 29/09/2024 - 12:50