Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі: травень — жнівень' 26

24.09.2026

Агляд асноўных трэндаў у галіне правоў чалавека за травень – жнівень 2026 года апублікаваны.

Пра агляд

У гэтым аглядзе мы асвятляем найбольш значныя змены ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ў галіне правоў чалавека і рэакцыі на яе з боку міжнароднай супольнасці па трох кірунках:

  • Агульныя меры: сістэмныя змены — заканадаўства, стратэгіі, палітыкі, якія вызначаюць умовы і перадумовы рэалізацыі правоў чалавека ў краіне;
  • Правапрымяняльная практыка: канкрэтныя парушэнні грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў;
  • Ключавыя рашэнні і рэакцыі міжнародных структур: звязаныя з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Наша аналітыка дапаможа лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, а таксама пашырыць праваабарончы фокус аналітыкі ў сумежных галінах (палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сферы і г.д.). Яна будзе карыснай для выпрацоўкі стратэгій і пазіцый.

Даведацца пра ўсе выпускі і матэрыялы можна на сайце trends.belhelcom.org.

 

Агляды «Права чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі» выходзяць пры падтрымцы Еўрапейскага саюза і Konrad-Adenauer-Stiftung Belarus.

Змест аглядаў адлюстроўвае выключна погляды і меркаванні аўтараў і не абавязкова супадае з поглядамі або афіцыйнымі пазіцыямі Еўрапейскага саюза ці Фонду Конрада Адэнаўэра. Усю адказнасць за змест нясуць аўтары.

Еўрапейскі саюз