Заключэнне БХК «amicus curiae» па справе аб высылцы Ганны Красулінай

Заключэнне служыць мэтам абароны публічнага інтарэса. У міжнароднай юрыдычнай практыцы гэта дзейнасць («amicus curiae», з лац. – «сябар суда») выкарыстоўваецца як інструмент удасканалення прававой сістэмы. У заключэнні эксперты БХК выкладаюць сваю позіцыю адносна пастановы Упраўлення ўнутраных спраў Маскоўскага раёна Мінска аб высылцы па-за межы Рэспублікі Беларусь «у інтарэсах грамадскага парадку шляхам дабраахвотнага выезда з краіны» з забаронай ўезда ў Рэспубліку Беларусь тэрмінам на адзін год грамадзянкі Расійскай Федэрацыі Ганны Красулінай, якая з 2002 года пражывае ў Беларусі і мае від на жыхарства.

9 студзеня 2019 года прадстаўнік БХК Гары Паганяйла выклаў пазіцыю пад час судовага паседжання і прасіў суд адмяніць пастанову Упраўлення ўнутраных спраў Мінска аб высылцы Красулінай з-за яе неабгрунтаванасці. Суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў скаргу Красулінай і патрабаванні БХК абгрунтаванымі і адмяніў пастанову УУС Маскоўскага раёна Мінска.