Праваабаронцы прапануюць ЦВК укараніць 3 новыя практыкі для павышэння празрыстасці выбараў

Беларускі Хельсінкскі Камітэт* у межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звярнуўся ў ЦВК з просьбай рэалізаваць 3 простых рашэнні:
1) Публікаваць дадзеныя галасавання з разбіўкай па выбарчых участках. Зараз ЦВК публікуе толькі выніковыя дадзеныя аб выніках галасавання з разбіўкай па абласцях і г. Мінску.
2) Выдаваць назіральнікам на ўчастках засведчаныя копіі пратакола аб выніках галасавання ў абавязковым парадку. Зараз Выбарчы кодэкс не забараняе атрыманне назіральнікам засведчанай копіі, але на практыцы ў большасці выпадкаў участковыя камісіі адмаўляюць у гэтым, спасылаючыся на тое, што яны не абавязаны гэтага рабіць.
3) Усталяваць дакладную працэдуру падліку галасоў, пры якой адзнака на кожным бюлетэні будзе аб'яўляцца ўслых з дэманстрацыяй усім прысутным членам участковых камісій і назіральнікам. Цяпер для падліку галасоў выкарыстоўваецца наступны спосаб. Кожнаму сябру камісіі раздаецца пэўная колькасць бюлетэняў, якія адначасова падлічваюцца імі. Пасля падліку галасоў кожны сябар Камісіі перадае на аркушы паперы лічбы з вынікамі падліку старшыні камісіі, той, падсумоўваючы атрыманыя лічбы, уносіць у пратакол вынікі. Пры такім спосабе кожны сябар камісіі ведае толькі тыя лічбы, якія былі атрыманыя ім самім, і, адпаведна, можа адказваць за дакладнасць атрыманых результатаў толькі па падлічаным ім самім бюлетэням. Назіральнікі наогул не маюць магчымасці пераканацца ў правільнасці падліку нават асобнымі членамі выбарчых камісій.

 

На думку Беларускага Хельсінкскага Камітэта, рэалізацыя прапанаваных рэкамендацый не патрабуе ўнясення зменаў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс краіны, гэта можа быць зроблена ЦВК у рамках паўнамоцтваў, дадзеных артыкулам 33 ВК.

Праваабаронцы ўпэўненыя, што пералічаныя крокі будуць спрыяць удасканаленню выбарчых працэдур, павышэнню празрыстасці і адкрытасці выбараў для ўмацавання даверу грамадзян да дзяржаўных інстытутаў у цэлым.

Таксама прапануем вашай увазе рэкамендацыі, якія АБСЕ прапанавала Беларусі пасля парламенцкіх выбараў, і аналіз выканання гэтых рэкамендацый.