Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 16-22 верасня

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

ВЫСНОВЫ

– па дадзеных ЦВК усяго па краіне было зарэгістравана 487 ініцыятыўныя групы з 503 пададзеных на рэгістрацыю ў АВК. Такім чынам, колькасць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў склала 14 выпадкаў, што з’яўляецца найменьшым паказальнікам за перыяд правядзення парламенцкіх выбараў 2008, 2012, 2016 гг.;

– зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы прыступілі да збору подпісаў, што зрабіла выбарчую кампанію больш заўважнай для грамадзянаў. Пры гэтым, СМІ, як і раней, не актыўна асвятляюць бягучую выбарчую кампанію;

– за справаздачны перыяд назіральнікамі кампаніі адзначаныя выпадкі вынясення папярэджанняў АВК аб парушэнні патрабаванняў выбарчага заканадаўства падчас збору подпісаў асобам, якія вылучаюцца ў якасці кандыдатаў і іх ініцыятыўным групам. У асноўным, дадзеныя папярэджанні датычацца выкарыстання агітацыі пры правядзенні пікетаванняў па зборы подпісаў (выкарыстанне лозунгаў, палажэнняў перадвыбарчых праграм і г.д.). Пры гэтым, назіральнікамі адзначаецца выбарачны падыход АВК пры вынясенні такіх папярэджанняў – усе папярэджанні вынесеныя выключна прадстаўнікам апазіцыі, а падобныя парушэнні з боку праўладных кандыдатур застаюцца па-за ўвагай АВК;

– назіральнікі кампаніі адзначаюць выпадкі выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу пры зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатур, якіх падтрымлівае ўлада: збор подпісаў адміністрацыямі прадпрыемстваў  на працоўным месцы і ў працоўны час, уключэнне падначаленых у склад ініцыятыўных групаў па вылучэнні праўладных кандыдатаў і інш. Трэба адзначыць, што грамадзяне баяцца называць свае прозвішчы пры прадастаўленні такой інфармацыі пад страхам негатыўных наступстваў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Мы выкарыстоўваем cookies, каб палепшыць ваш карыстальніцкі вопыт. Гэта функцыянальныя, аналітычныя і іншыя cookies. Больш інфармацыі тут.

This website uses cookies to give visitors the best possible experience. This includes functionality, analysis and other cookies, more about this here.