Альтэрнатыўны даклад кааліцыі беларускіх НДА аб выкананні Рэспублікай Беларусь Канвенцыі аб правах дзіцяці

Даклад будзе прадстаўлены ў канцы студзеня 2020 года на 83-й сесіі Камітэта па правах дзіцяці ААН. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі восем праваабарончых арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў: Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча), РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", ПЦ "Вясна", "Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын — Яе правы", Экспертна-прававое таварыства "Ініцыятыва «Forb»", "Цэнтр праблем дзіцячага развіцця «Леванія»", "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", "Human Constanta".

Праваабаронцы адзначаюць, што ў заканадаўстве і на практыцы з моманту апошняй справаздачнасці дзяржавы ў Камітэце па правах дзіцяці (2011 года) па-ранейшаму захоўваюцца асобныя праблемы, звязаныя з выкананнем абавязацельстваў, замацаваных Канвенцыяй па правах дзіцяці. У прыватнасці, гэта праблемы, якія тычацца сітуацыі з правамі дзіцяці ў сферы адпраўлення правасуддзя, рэалізацыі права на жыццё, адабрання дзяцей з сем'яў, аховы здароўя. Акрамя таго, адзначаюцца праблемы ў Беларусі з рэалізацыяй правоў уразлівых груп дзяцей: дзеці з інваліднасцю, рома, дзецьмі з РАС (дзяцей з разладамі аўтыстычнага спектру) і іншыя.

Таксама ў дакладзе прапануецца шэраг рэкамендацый дзяржаве па паляпшэнні сітуацыі з правамі дзіцяці .