У Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях вызначаны самыя прыязныя аддзялення міліцыі

Лепшыя з пункту гледжання сэрвісу і самыя прыязныя аддзялення міліцыі вызначаныя па выніках валанцёрскага маніторынгу 55 аддзяленняў міліцыі ў 3 названых рэгіёнах*.

 

 

 

 

 

 

 

 

Вынікі наступныя. У Віцебску і вобласці гэта: Лепельскі РАУС, АУС Віцебскага раёна, Аршанскі РАУС. У Мінску і вобласці: Чэрвенскі РАУС, Мінскае РУУС Мінскай вобласці, Першамайскае РУУС Мінска. У Магілёве і вобласці: Кастрычніцкі РАУС Магілёва, Чэрыкаўскі РАУС, РАУС па Першамайскім раёне Бабруйска, Кіраўскі РАУС.

Назіранне было пабудавана не на аснове рэгламентаванага прававога стандарту, а на аснове здаровага сэнсу і прэзідэнцкай Дырэктывы №2. У першую чаргу, назіральнікі фіксавалі ўсё, што можа спатрэбіцца грамадзяніну ў выпадку яго добраахвотнага звароту ў аддзяленне міліцыі.

Працэс назірання факусавацца на двух аспектах.
Першы з іх - камунікатыўная даступнасць міліцыі для людзей і прадстаўленне правапарадку як сэрвісу, які забяспечваюць праваахоўныя органы. Тут назіральнікі ацэньвалі прастату знаходжання міліцыі; даступнасць (магчымасць свабодна ўвайсці ў аддзяленне, зразумеласць правілаў і ўмоў звароту, наяўнасць безбар'ернага асяроддзя); інфармацыйнае забеспячэнне; а таксама бытавыя ўмовы (наяўнасць пітной вады, умовы ў туалетах, магчымасць зарадкі тэлефона).

Другі фокус - умовы працы саміх супрацоўнікаў міліцыі: як праходзіць камунікацыя старэйшых і малодшых чыноў, як да супрацоўнікаў ставяцца наведвальнікі, ці ёсць побач з месцам працы пункт гарачага харчавання, умовы у прыбіральнях і г.д.

Валанцёры вывучалі сайты міліцэйскай сістэмы, вялі візуальнае назіранне ў аддзяленнях міліцыі, а таксама наведвалі начальнікаў аддзяленняў у іх прыёмныя гадзіны.

Прадстаўляем вынікі маніторынгу (унутры справаздачы інфармацыя па кожнаму аддзяленню паасобку): Зводны маніторынг; Віцебск і вобласць; Мінск і вобласць; Магілёў і вобласць.

 

Инфографика по материалам исследования

Лепшых вызначалі проста: кожны зялёны пункт ацэньваўся ў 2 балы, жоўты - у 1 бал, чырвоны і шэры - па 0 балаў. У кожным рэгіёне перамагалі аддзяленні з найбольшай колькасцю балаў.

Дарэчы, такі даследчы алгарытм могуць «прымерыць» на сябе і іншыя дзяржструктуры, не чакаючы валанцёраў.

 

*Такім чынам гаворка ідзе пра лепшыя сярод аддзяленняў, якія трапілі ў маніторынг. У маніторынг патрапілі:

ОВД администрации Железнодорожного района г.Витебска, ОВД администрации Октябрьского района г.Витебска, ОВД администрации Первомайского района г.Витебска, ОВД Бешенковичского райсполкома, ОВД Витебского райсполкома, ОВД Глубокского райсполкома, ОВД Городокского райсполкома, ОВД Докшицкого райсполкома, ОВД Дубровенского райсполкома, ОВД Лепельского райсполкома, ОВД Лиозненского райсполкома, ОВД Новополоцкого горисполкома, ОВД Оршанского райсполкома, ОВД Полоцкого райсполкома, ОВД Сенненского райсполкома, ОВД Толочинского райсполкома, ОВД Шумилинского райсполкома.

Борисовское РУВД, Боровлянский отдел милиции Минского РУВД, Вилейский РОВД , Воложинский РОВД, Дзержинский РОВД, Ждановичский отдел милиции Минского РУВД , Жодинский ГОВД , Заводское РУВД Минска, Заславский отдел милиции Минского РУВД, Ленинское РУВД Минска, Логойский РОВД , Мачулищанский отдел милиции Минского РУВД, Минское РУВД , Молодечненский РОВД, Московское РУВД Минска, Октябрьское РУВД Минска, Партизанское РУВД Минска, Первомайское РУВД Минска, Пуховичский РОВД, Смолевичский РОВД, Советское РУВД Минска, Фрунзенское РУВД Минска, Центральное РУВД Минска, Червенский РОВД.

Ленинский РОВД г.Могилева, ОВД Быховского райсполкома, ОВД Дрибинского райсполкома, ОВД Кировского райсполкома, ОВД Климовичского райсполкома, ОВД Краснопольского райсполкома, ОВД Кричевского райсполкома, ОВД Могилевского райсполкома, ОВД Мстиславского райсполкома, ОВД Первомайского района г.Бобруйска, ОВД Славгородского райсполкома, ОВД Чаусского райсполкома, ОВД Чериковского райсполкома, Октябрьский РОВД г.Могилева