БХК – НДА

БХК робіць свой унёсак у развіццё, умацаванне і падвышэнне ролі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, удзельнічае ў дзейнасці Асамблеі неўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, а таксама ў працы розных пляцовак і форумаў сектара.

БХК зацікаўлены ў развіцці ўзаемадзеяння ды партнёрства з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці для прасоўвання каштоўнасцяў правоў чалавека. Для гэтага БХК:

  • дае экспертаў у галіне правоў чалавека для ўдзелу ў адукацыйных мерапрыемствах;
  • аказвае практычную дапамогу ў распрацоўцы прававых спосабаў і метадаў рэалізацыі правоў мэтавых груп НДА;
  • аказвае інфармацыйную падтрымку ў прасоўванні ініцыятыў.