БХК – УЛАДЗЕ

БХК разглядае ўладу як выключна важны інстытут, ад якога залежаць умовы рэалізацыі і абароны правоў чалавека.
Для падвышэння эфектыўнасці ўлады ў вырашэнні гэтых пытанняў БХК:

  • ладзіць маніторынг эфектыўнасці дзяржаўных захадаў, інфармуе ўлады пра знойдзеныя парушэнні правоў чалавека, а таксама пра прычыны іх узнікнення;
  • дае экспертныя рэкамендацыі па спосабах стварэння механізмаў рэалізацыі і абароны правоў чалавека, ліквідацыі перадумоваў іх парушэнняў, у тым ліку з дапамогай міжнародных экспертаў і рэсурсаў;
  • арганізуе праграмы падвышэння кваліфікацыі працаўнікоў дзяржустаноў, вывучэння лепшых замежных практык і вопыту;
  • калі неабходна, садзейнічае абароне правоў дзяржаўных службоўцаў.