РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт"
НАВІНЫ
-
У паведамленні мы падзяліліся дэталямі знікнення Арцёма Дубскага. 11 траўня ён быў затрыманы ў Менску і дастаўлены ў КДБ для правядзення допыту. Уначы 12 траўня Арцём быў вызвалены з КДБ з патрабаваннем вярнуцца а 14:30 для "аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў". Калі Дубскі вяртаўся ў Асіповічы пасля допыту, за ім да самага дома ішла легкавая машына з трыма "людзьмі ў масках". Раніцай да легкавой машыны далучыўся мікрааўтобус. 12 траўня ў 12 гадзін дня Арцём выйшаў на вуліцу і не вярнуўся. З таго часу Арцём не выходзіць на сувязь. // 17/05/2022 - 00:00
-
Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram каналамі, афіляванымі з дзяржавай. Гаворка ідзе аб практыцы публікацыі "пакаянных" відэа, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці. // 12/05/2022 - 14:15
-
У паведамленні мы звярнулі ўвагу на каментар Палаты прадстаўнікоў аб тым, што мэтай такіх паправак з'яўляецца "аказваць стрымліваючае ўздзеянне на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстраваць рашучую барацьбу дзяржавы з тэрарыстычнай дзейнасцю". Мы ў гэтай сувязі падкрэслілі, што менавіта няўхільнасць, а не цяжар пакарання, з'яўляецца стрымліваючым фактарам пры здзяйсненні злачынстваў.
БХК таксама паказаў, што публічнай дыскусіі па гэтым пытанні не праводзілася, у той час як абмеркаванне такіх складаных і далікатных пытанняў вельмі неабходна. // 6/05/2022 - 00:00