Стажыроўка для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў кастрычнік'22 — студзень"23.

2.09.2022

Беларускі Хельсінкскі Камітэт аб'яўляе набор на стажыроўку.

Умовы

  • Для каго: студэнты_кі 2-4 курсаў (і магістратуры) юрыдычных спецыяльнасцяў  (міжнароднае права, правазнаўства  і г.д.).
  • Калі: кастрычнік 2022 – студзень 2023 гг.
  • Пачатак стажыроўкі: 4 кастрычніка 2022 г.
  • Тэрмін стажыроўкі: 3 месяцы (з магчымасцю падаўжэння да 6).
  • Стажыроўка будзе праходзіць анлайн.
  • Ад 8 да 15 гадзін на тыдзень. 
  • Шмат практыкі, софт скілз, супервайзеры.
Тэрмін падачы заяўкі: 20 верасня ўключна. Вынікі адбору будуць вядомыя  27 верасня, адабраныя ўдзельнікі_цы будуць запрошаны на 2 этап адбору — інтэрв'ю. 
Не забудзьцеся прымацаваць сваё  рэзюмэ ў канцы заяўкі.
Запаўняйце заяўку на зручнай для вас мове!
 
Па ўсіх пытаннях пішыце на электронную пошту edu@belhelcom.org
 

Больш пра нас

Беларускі Хельсінкскі Камітэт працуе дзеля таго, каб рэанімаваць сэнсы правоў чалавека і каб правы чалавека былі ўключаны ва ўсе сферы жыцця.
Нашы тэмы: аналітыка трэндаў і палітыкі па правах чалавека ў Беларусі і рэгіёне, дыскрымінацыя, бізнес і правы чалавека, падыход, заснаваны на правах чалавека (human rights based approach), міжнародныя праваабарончыя механізмы, сацыяльна-эканамічныя правы.
Мы першая і пакуль адзіная беларуская арганізацыя, якая мае кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН.
 

Больш пра вас

Калі вы:
  • жадаеце даведацца больш аб правах чалавека і аб тым, як у іх разбірацца,
  • хочаце даведацца як прымяняць правы чалавека на практыцы, а не ў тэорыі,
  • жадаеце зразумець як адрозніць правы чалавека ад "усяго добрага супраць усяго дрэннага",
  • жадаеце навучыцца працаваць з правамі чалавека як з канкрэтнай прыладай для паляпшэння жыцця чалавека,
  • ну і, нарэшце, хочаце ўнесці сваю долю канструктыва ў гэты свет?
Прыходзьце да нас на стажыроўку!

Чакаем Вас!