Падрыхтаваны выніковы даклад спецдакладчыка Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі па падзеях 19 снежня 2010.

Дадзены Выніковы даклад Спецыяльнага дакладчыка Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі з'яўляецца працягам больш ранняга Прамежкавага дакладу, апублікаванага ў траўні 2011 года.

Спецдакладчык аналізуе дастасавальнае нацыянальнае заканадаўства і міжнародныя абавязацельствы ў сферы правоў чалавека, узятыя на сябе Рэспублікай Беларусь. Яго мандат ўключае выкананне наступных задач:

- ацэнка падзеяў 19 снежня 2010 года і аналіз публічнай акцыі, якая адбылася ў Мінску, з пункту гледжання міжнародных стандартаў па свабодзе сходаў;

- ацэнка прапарцыйнасці і абгрунтаванасці прымянення сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў, а таксама наступных дзеянняў дзяржавы па
прыцягненню да адказнасці ўдзельнікаў акцыі.

Камітэт міжнароднага кантролю (КМК) за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі быў створаны 27 Снежня 2010 года пераважна як рэакцыя праваабарончых і грамадзянскіх арганізацый на падзеі, якія адбыліся ўслед за прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010. На дадзены момант кааліцыя аб'ядноўвае больш за 40 вядучых няўрадавых арганізацый з 17 краін рэгіёну АБСЕ.

Ілюстрацыя : euroradio.fm