Недапушчальныя паводзіны і этычныя стандарты: пазіцыя праваабаронцаў
У сувязі са з'яўленнем інфармацыі пра выпадкі недапушчальных паводзін з боку Андрэя Стрыжака, сузаснавальніка Фонду салідарнасці BYSOL, які, паводле заяў некалькіх беларускіх актывістак, рассылаў няпрошаныя фотаздымкі інтымнага характару і здзяйсняў іншыя няпрошаныя сэксуалізаваныя дзеянні, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем наступнае.
Мы выказваем падтрымку пацярпелым, ставімся да іх слоў з сур'ёзнасцю і спачуваннем, а таксама ўдзячныя тым, хто знайшоў у сабе сілы выступіць публічна.