БХК* дапамагае журналістам асвятляць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Падпіска на прэс-паведамленні для СМІ. Дасылаем толькі сапраўды важную інфармацыю!
Мы можам:
- выступаць у якасці экспертаў у галіне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Актуальны фокус: маніторынг выбараў, смяротнае пакаранне, недыскрымінацыя, свабода мірных сходаў, маніторынг працы міліцыі;
- прадстаўляць рэальныя гісторыі і герояў па тых ці іншых тэмах;
- дапамагчы з пошукам замежных экспертаў у галіне правоў чалавека па індывідуальным запыце ад СМІ;
- для замежных журналістаў даць параду па побытавых аспектах камандзіровак у Беларусь (у разумных межах).
Звязвайцеся з намі праз office@belhelcom.org з пазнакай у тэме ліста «ад журналіста».