Патрабуем вызваліць арыштаваных і спыніць адміністрацыйны пераслед за ўдзел у мірных сходах у траўні 2020 года
У траўні 2020 году ўлады Беларусі пачалі шырокія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Па ўсёй Беларусі былі адвольна затрыманыя і асуджаныя да штрафаў і арыштаў больш за 120 чалавек. Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць пераслед мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і вызваліць тых, хто адбывае арышт.
На пачатку гэтага месяца ў розных гарадах Беларусі адбыліся мірныя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Брэста (т. зв. “кармленне галубоў”), у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага, акцыі супраць параду ў гонар 9 мая падчас пандэміі.