Разбіраем, якія стандарты правоў чалавека і канстытуцыйныя гарантыі парушае новы ўказ. Як мінімум: права на роўны зварот (недыскрымінацыя); права на свабоднае перамяшчэнне; права на неўмяшанне ў асабістае, сямейнае жыццё; права браць шлюб і засноўваць сям'ю; права кожнага дзіцяці на рэгістрацыю і набыццё грамадзянства; права ўласнасці. Патэнцыйна: права на працу і права на адукацыю. // 18.09.2023
Дзяржава апраўдвае прызнанне арганізацый, якія ажыццяўляюць мірную дзейнасць па абароне правоў чалавека і адстойваюць грамадскія інтарэсы, экстрэмістамі надуманымі прычынамі нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку, у той час як сапраўднай падставай з'яўляецца падаўленне любой нязгоды з дзеяннямі ўладаў. // 28.08.2023