Навіны

  • Патрабуем правесці расследаванне па фактах катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да Мікалая Дзядка і іншых затрыманых

    Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заклікаем Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт у сувязі з шакавальнымі падрабязнасцямі прымянення супрацоўнікамі ГУБАЗіК катаванняў і жорсткага абыходжання, агучанымі Мікалаем Дзядком у судзе 1 ліпеня 2021 года, распачаць крымінальную справу, выявіць вінаватых ва ўжыванні катаванняў і жорсткага абыходжання і прыняць меры па прыцягненні іх да крымінальнай адказнасці. Мы таксама патрабуем правесці праверку і па іншых выпадках прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання да затрыманых з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіК, у прыватнасці, да Сцяпана Латыпава, Івана Багдзевіча, Ігара Ермолава, Аляксандра Мар'ясава, Давіда Слашчова, Віталя Шышлова, Арцёма Анішчука і многіх іншых, і прыняць адпаведныя меры па прыцягненні вінаватых да адказнасці і недапушчэнні такіх дзеянняў у будучыні. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў

    Мы патрабуем ад уладаў Беларусі: неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Данііла Калеснікава, Максіма Жарава, Іллю Толкача, Аляксандра Івуліна, Руслана Волкава і спыніць іх крымінальны пераслед. //
  • Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць Паганяйла адмоўлена

    Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Гары Паганяйла адмоўлена, бо ў яго дзеяннях адсутнічаюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт.367 КК РБ (паклёп у дачыненні да прэзідэнта краіны). //
  • Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных

    Патрабуем неадкладна вызваліць палітвязняў Германа Быхава, Сяргея Бобашава, Аляксандра Аграйцовіча, Дзмітрыя Бабка, Юрыя Бірука і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх. //
  • Патрабуем перагляду прысуду і вызвалення палітвязня Сяргея Моніча

    Патрабуем перагляду прынятых у дачыненні да Сяргея Моніча мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд, а таксама яго вызвалення з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд //
  • Старонкі