У накіраваным дакладзе, акрамя агульнай інфармацыі пра роўны і бясплатны доступ да вакцынацыі ў Беларусі, былі прыведзеныя дадзеныя пра прымусовую вакцынацыю на некаторых дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. Было падкрэслена, што доступ да вакцынацыі, хоць і быў бясплатным і роўным, але толькі датычна пэўных вакцын, такіх як расійская вакцына Спутник V і кітайская — Vero Cell. У дакладзе асветлены падыход уладаў да вакцынацыі супраць COVID-19, у правытнасці, пра адмову далучыцца да міжнароднай ініцыятывы COVAX, скіраванай на забеспячэнне роўнага доступа да прызнаных САЗ вакцын супраць COVID-19. Наступствамі адмовы прыняць мэтавую дапамогу Еўрапейскага саюза ў межах праграмы Усходняга партнёрства ў забеспячэнні бясплатнымі заходнімі вакцынамі стала немагчымасць для чалавека выбраць вакцыну. Акрамя таго, праз тое, што САЗ не ўхваліла самую распаўсюджаную на беларускім рынку вакцыну Спутник V, грамадзяне Беларусі былі абмежаваныя ў свабодзе перамяшчэння. У тым ліку, былі пазбаўленыя магчымасці наведваць краіны Еўрапейскага Саюза. // 13.10.2022
Для студэнтаў і студэнтак 2-4 курсаў (і магістратуры) юрыдычных спецыяльнасцяў (міжнароднае права, правазнаўства). Стажыроўка будзе праходзіць анлайн.
Ад 8 да 15 гадзін на тыдзень. Шмат практыкі, софт скілз, супервайзеры. // 02.09.2022
Права звяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны, замацавана артыкулам 61 Канстытуцыі Беларусі. Замацаваўшы падобную норму ў сваёй Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь пацвердзіла важнасць дадзенага права. Планы ўладаў па дэнансацыі Факультатыўнага пратаколу не адпавядаюць духу Канстытуцыі, бо істотна звужаюць акно магчымасцяў для індывідаў, якія пацярпелі ад парушэнняў правоў чалавека, выкарыстоўваць міжнародныя працэдуры, калі ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны недаступныя ці неэфектыўныя. // 22.08.2022
Мы паведамілі, што абвінавачаныя ўтрымліваюцца ў негуманных умовах, да іх прымяняюцца псіхалагічныя і фізічныя катаванні, у прыватнасці, іх пазбаўляюць магчымасці весці перапіску і не даюць неабходную медыцынскую дапамогу.
// 02.08.2022