Навіны

  • Заява праваабарончай супольнасці Беларусі аб прызнанні Паліны Шарэнда-Панасюк палітзняволенай

    Не з'яўляецца злачынствам дзеянне, здзейсненае ў стане неабходнай абароны, гэта значыць, у адпаведнасці з КК, пры абароне не толькі жыцця і здароўя, але і правоў абаранялага або іншай асобы, інтарэсаў грамадства або дзяржавы ад грамадска небяспечнага замаху шляхам прычынення шкоды таму, хто робіць замах, калі пры гэтым не было дапушчана перавышэння межаў неабходнай абароны. Прычыненая шкода - неасцярожная драпіна ў супрацоўніка АУС, відавочна не выходзіць за такія межы і з'яўляецца суразмерным парушанаму пацярпелым праву. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў

    Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Віктара Дзянісенку, Мікалая Федарэнку, Віталя Бруха, Івана Зубко, Расціслава Шавеля, Сяргея Бялевіча, Яўгена Калпачыка, Андрэя Кандрасюка і спыніць іх крымінальны пераслед. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 12 новых палітвязняў

    Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Дзмітрыя Качурку, Дзмітрыя Грышчанку, Іллю Ягорава, Стаса Мачалава, Яўгена Маркаўца, Дзмітрыя Сінкевіча, Аляксандра Дабрыяніка, Ягора Дуднікава, Іллю Бохана, Сяргея Цібца, Леаніда Германовіча,Уладзіслава Барысава і спыніць іх крымінальны пераслед. //
  • Паганяйла выкліканы для дачы тлумачэнняў

    Браў удзел у распрацоўцы шэрагу заканадаўчых актаў, у прыватнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., Закона аб адвакатуры Рэспублікі Беларусь. Як адвакат і праваабаронца ўдзельнічаў у шматлікіх судовых працэсах, якія мелі вялікі грамадскі розгалас: справа паэта Славаміра Адамовіча, журналістаў ОРТ Паўда Шэрамета і Дзмітрыя Завадскага, экс-старшыні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тамары Віннікавай, экс-прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, старшыні ЗАТ «Рассвет» Васілія Старавойтава, дэпутата Вярхоўнай Рады 13 склікання Андрэя Клімава і не толькі. //
  • Заява аб прызнанні 15 новых палітычных зняволеных

    Мы, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (сумесную заяву ад 22 снежня 2020 г.) лічым пераслед і пазбаўленне волі Аліны Муратавай, Наталлі Барынавай, Сяргея Красоўскага, Вольгі Сыраваткі, Уладзіміра Кацюбкі, Максіма Пыцеля і Марыны Сілёнак палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены". Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Яўгена Комбуля, Сяргея Сіліча і Максіма Сілюка, Сяргея Богдана, Уладзіміра Ланкевіча, Віктара Іванцова, Сяргея Розума, Сяргея Шабуні і Паўла Фядукевіча палітычна матываваным, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.2 (b,c) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены". //
  • Старонкі