Навіны

  • Патрабуем адмены прысудаў і вызвалення лідараў незалежных прафсаюзаў

    Варта адзначыць, што 8 лістапада 2022 г. Міжнародная арганізацыя працы (МАП) прыняла рашэнне аб прымяненні артыкула 33 Статуту МАП у дачыненні да Беларусі з прычыны сістэматычных парушэнняў у дачыненні да працаўнікоў і прафсаюзаў, і ігнараваннем рэкамендацый МАП на працягу больш за 17 гадоў. Гэта толькі другі выпадак у больш як 100-гадовай гісторыі МАП пасля ўжывання такой крайняй меры да М'янмы ў 2000-м, што лішні раз падкрэслівае надзвычайную сур'ёзнасць парушэнняў правоў прафсаюзаў беларускімі ўладамі. //
  • БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ У 2022

    Гэта паведамленне, каб коратка расказаць аб некаторых важных справах, якія былі зроблены ў адыходзячым годзе, і падзякаваць партнёрам, экспертам, стажорам і валанцёрам. //
  • Беларускі Хельсінкскі Камітэт пра Алега Гулака

    Развітанне са спадаром Алегам пройдзе ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Іаанаў (Šv. Jono g. 12), з 14:00 да 17:30. Потым ён будзе крэміраваны, прах пахаваюць на радзіме, у Жылічах Магілёўскай вобласці. //
  • Мы накіравалі паведамленне ў спецыяльныя працэдуры ААН аб практыцы прызнання арганізацый грамадзянскай супольнасці экстрэмісцкімі фарміраваннямі

    Мы заклікалі Спецыяльных дакладчыкаў звязацца з уладамі Беларусі і папрасіць іх прывесці заканадаўства аб экстрэмізме ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, а таксама спыніць практыку прызнання арганізацый грамадзянскай супольнасці экстрэмісцкімі фармаваннямі і арганізацыямі без належных разумных і суразмерных падстаў. //
  • Алег Гулак. RIP

    Увечары 16 снежня памёр кіраўнік арганізацыі Алег Гулак. Па папярэднім дыягназе ў яго спынілась сэрца. Інфармацыя аб развітанні будзе на наступным тыдні. Спачуваем блізкім. //
  • Старонкі