Навіны

  • Кейсы Данілевіча, Мачалава, Брагінца, Лазарэнкi. Зварот у Спецыяльныя працэдуры ААН у сувязі з узмацненнем рэпрэсій у дачыненні да адвакатаў

    Мы падкрэслілі, што затрыманні, арышты і адміністрацыйны пераслед адвакатаў – гэта працяг палітыкі рэпрэсій і запалохвання адвакатаў, якія абараняюць кліентаў па палітычна матываваных справах. //
  • Камунікацыя са спецдакладчыкамі ААН у абарону беларускіх адвакатаў — 2022/2021

    Беларускі Хельсінкскі Камітэт пастаянна ажыццяўляе камунікацыю з профільнымі Спецдакладчыкамі ААН для абароны беларускіх адвакатаў. У гэтым матэрыяле мы збіраем усю інфармацыю пра дзеянні праваабаронцаў у дадзеным напрамку. //
  • Зварот у Cпецыяльныя працэдуры ААН у сувязі са знікненнем Арцёма Дубскага

    У паведамленні мы падзяліліся дэталямі знікнення Арцёма Дубскага. 11 траўня ён быў затрыманы ў Менску і дастаўлены ў КДБ для правядзення допыту. Уначы 12 траўня Арцём быў вызвалены з КДБ з патрабаваннем вярнуцца а 14:30 для "аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў". Калі Дубскі вяртаўся ў Асіповічы пасля допыту, за ім да самага дома ішла легкавая машына з трыма "людзьмі ў масках". Раніцай да легкавой машыны далучыўся мікрааўтобус. 12 траўня ў 12 гадзін дня Арцём выйшаў на вуліцу і не вярнуўся. З таго часу Арцём не выходзіць на сувязь. //
  • child tg

    Парушэнне правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram

    Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram каналамі, афіляванымі з дзяржавай. Гаворка ідзе аб практыцы публікацыі "пакаянных" відэа, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці. //
  • Выказваем рашучы пратэст супраць пашырэння магчымасцяў ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі

    Мы адзначаем, што грамадству не прадставілі выразных абгрунтаванняў неабходнасці пашырэння сферы ўжывання смяротнага пакарання. Аднак каментары дзяржаўных СМІ сведчаць пра тое, што іх мэта — паўплываць на актыўнасць пратэсных дзеянняў супраць удзелу Рэспублікі Беларусь у агрэсіі Расіі супраць Украіны, выкарыстання інфраструктуры і тэрыторыі нашай краіны для судзейнічання агрэсару. Пры гэтым неабходна ўлічваць тую акалічнасць, што жыхары Беларусі пазбаўленыя магчымасці выкарыстоўваць сваё законнае права аказваць уплыў на ўлады па такой важнай праблеме, якая непасрэдна закранае іх інтарэсы. //
  • Старонкі