Навіны

  • Спыніць ціск на арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў сувязі з рэалізацыяй іх права на доступ да фінансавання

    ПАТРАБУЕМ: Спыніць ціск на “Офіс па правах людзей з інваліднасьцю” ды іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку спыніць неабгрунтаванае і празьмернае выкарыстаньне праверак ды іншых сродкаў кантролю за дзейнасьцю арганізацыяў, а таксама выключыць ужываньне сілавых мэтадаў пры правядзеньні праверак. Спыніць усе спробы крымінальнага перасьледу беларускіх праваабаронцаў і актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці ў сувязі зь іх законнай дзейнасьцю па аказаньні дабрачыннай ды іншай дапамогі пацярпелым ад парушэньняў правоў чалавека, у тым ліку неадкладна вызваліць Андрэя Аляксандрава, Леаніда Судаленку, Юлію Слуцкую ды ўсіх актывістаў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. Спыніць практыку застрашэньня і перасьледу грамадзянаў у сувязі з атрыманьнем, разьмеркаваньнем і выкарыстаньнем дабрачыннай дапамогі, як з крыніцаў унутры Беларусі, так і з-за мяжы, а таксама ліквідаваць празьмерныя нарматыўныя абмежаваньні ў гэтай сфэры. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і свабоды выказваньня меркаваньняў у поствыбарчы пэрыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзянаў краіны. //
  • Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 31 палітычнага зняволенага

    Маніторынг судовых паседжанняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям справаў па-за палітычным кантэкстам. //
  • Звярнуліся ў пракуратуру ў сувязі з прыпыненнем перадач у ІЧУ Жодзіна

    Прыпыненне прыёму перадач з'яўляецца мерай, неадэкватнай заяўленай мэты, а таксама непрапарцыйным абцяжараннем палажэння адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных. У адпаведнасці з артыкулам 25 Канстытуцыі ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму да яго годнасці абыходжанню ці пакаранню. //
  • БХК і "Вясна" накіравалі ў Камітэт супраць катаванняў пытанні, якія просяць задаць ураду Беларусі

    Больш за 80 пытанняў размеркаваныя па двух раздзелах: пытанні, якія тычацца інстытуцыйнай асновы барацьбы з катаваннямі і жорсткім абыходжанні, і пытанні, датычныя падзей 9-13 жніўня 2020 года і наступных месяцаў у сувязі з пратэстамі. //
  • Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў

    Мы ацэньваем пераслед Аляксандры Патрасаевай, Аляксандра Рэзніка, Міхаіла Феранца, Віталя Шчэрбіча і Рэнаты Смірновай, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі. //
  • Старонкі