Навіны

  • ПРАВААБАРОНЦЫ НАКІРАВАЛІ Ў КАМІТЭТ ПА ЭКАНАМІЧНЫХ, САЦЫЯЛЬНЫХ І КУЛЬТУРНЫХ ПРАВАХ АЛЬТЭРНАТЫЎНЫ ДАКЛАД АБ СІТУАЦЫІ З ПРАВАМІ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ

    Акрамя даўніх праблем у рэалізацыі сацыяльных і эканамічных правоў, такіх як прымусовая праца, праблемы доступу да належнага медыцынскага абслугоўвання ў месцах пазбаўлення волі, у дакладзе апісаны ключавыя падзеі апошніх двух гадоў з пункту гледжання выканання эканамічных, сацыяльных і культурных правоў у Беларусі. Эксперты звярнулі ўвагу Камітэта на сур'ёзныя парушэнні права на працу, у тым ліку масавыя звальненні па палітычных матывах у розных сферах, а таксама на праблемы ў рэалізацыі права на дастатковы жыццёвы ўзровень і права на здароўе. //
  • БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ І 50 БЕЛАРУСКІХ ЭКСПЕРТАЎ ПАДЛІЧЫЛІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНДЭКС ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

    У 2020 годзе Нацыянальны індэкс правоў чалавека склаў 3,1* з 10. Пры гэтым якім бы страшным не здаваўся 2020-ы ў параўнанні з 2019-м, ацэнка ўпала ўсяго на 1,0 бала. Гэта азначае толькі адно: усе сістэмныя праблемы з правамі чалавека былі створаны раней, аднак грамадства не было гатовае звярнуць на іх увагу. //
  • Стажыроўка для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей у Беларускім Хельсінкскім Камітэце

    Практыкаарыентаваная онлайн стажыроўка па розных напрамках: міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека, абарона ад дыскрымінацыі, бізнес і правы чалавека і інш. //
  • Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці парушэння свабоды асацыяцый, ціску на праваабарончыя арганізацыі

    На сённяшні дзень вядома пра прымусовую ліквідацыю больш як 250 арганізацый грамадзянскай супольнасці. Сярод ліквідаваных установаў вялікая колькасць праваабарончых арганізацый. Яшчэ ў ліпені 2021 года прынятае рашэнне аб прымусовай ліквідацыі такіх праваабарончых установаў, як Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман Канстанта", Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Цэнтр прававой трансфармацыі, Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова "ТаймАкт". 9 жніўня 2021 года Вярхоўным судом прынятае рашэнне аб ліквідацыі РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", 27 жніўня — Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", 30 жніўня — Грамадскага аб'яднання "Экадом", 30 верасня — РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", 5 кастрычніка — Грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва". Таксама 5 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі АСГА "Звяно". Акрамя таго, прынятыя рашэнні аб ліквідацыі таксама шэрагу іншых арганізацый, дзейнасць якіх накіраваная на абарону правоў уразлівых груп. //
  • Amnesty International, FIDH, Frontline Defenders, Human Rights House Foundation, Human Rights Watch у падтрымку Беларускага Хельсінкскага Камітэта

    Найбуйнейшыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да Міністэрства юстыцыі з прапановай адклікаць пазоў аб ліквідацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, каб "не дапусціць спынення важнай працы ў інтарэсах абароны правоў усіх людзей у Беларусі". //
  • Старонкі