Пытанні папярэджання сацыяльнага ўтрыманства ў кантэксце дасягнення Мэтаў Ўстойлівага Развіцця

25 верасня 2015 года дзяржавы-члены ААН аднагалосна прынялі «Парадак дня ў галіне Ўстойлівага Развіцця на перыяд да 2030 года», што замацоўвае 17 Мэтаў Ўстойлівага Развіцця. Рэспубліка Беларусь актыўна ўключылася ў працэс выканання Мэтаў, прызначаны Нацыянальны каардынатар.
 
Аналітычная запіска факусуецца на Мэце 1 «Паўсюдная ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах» і Мэце 5 «Забеспячэнне гендэрнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцяў усіх жанчын і дзяўчынак», дасягненне якіх прама звязана з палажэннямi Дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
 
Мэтай дадзенага дакумента з'яўляецца прыцягненне ўвагі да абавязацельстваў, што вынікаюць з прынятых МУР, і неабходнасці іх уліку пры распрацоўцы мер папярэджання сацыяльнага ўтрыманства.