
Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Правазнаўства" (1969 г.)
Працаваў токарам, адвакатам, загадчыкам юрыдычнай кансультацыі, народным суддзёй, кіраўніком аддзела адвакатуры Міністэрства юстыцыі, загадчыкам юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна Мінска. З 1976 г. займаў шэраг пасад у Цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку кіраўніка аддзела адвакатуры.
З 1991 па 1993 г.г. — Прэзідэнт Саюза адвакатаў Беларусі. З лістапада 1997 па кастрычнік 2003 г.г. - сябра міжтэрытарыяльнай калегіі адвакатаў Гільдыі расійскіх адвакатаў.
З 1998 г. — намеснік Старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэта. З ліпеня 2007 г. - старшыня юрыдычнай камісіі БХК*, эксперт БХК*, эксперт БХК* па нацыянальных і міжнародных механізмах абароны правоў чалавека.
З 2006 — сябра Беларускай Асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
Браў удзел у распрацоўцы шэрагу заканадаўчых актаў, у прыватнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., Закона аб адвакатуры Рэспублікі Беларусь. Як адвакат і праваабаронца ўдзельнічаў у шматлікіх судовых працэсах, якія мелі вялікі грамадскі розгалас: справа паэта Славаміра Адамовіча, журналістаў ОРТ Паўда Шэрамета і Дзмітрыя Завадскага, экс-старшыні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тамары Віннікавай, экс-прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, старшыні ЗАТ «Рассвет» Васілія Старавойтава, дэпутата Вярхоўнай Рады 13 склікання Андрэя Клімава і не толькі.
У шлюбе, мае сына, дачку і чатырох унучак.
Працы:
Навукова-практычны каментар да Палажэння аб таварыскіх судах. Мн., 1980.
Юрыдычны даведнік для насельніцтва. Мн, 1981.
Адказнасць непаўналетніх. Мн., 1982.
Настольная кніга народнага засядацеля. Мн., 1984.
Шматлікія артыкулы ў газетах і часопісах Беларусі на тэмы дзеючага заканадаўства і канкрэтных прававых калізій.