
Старшыня БХК
Нарадзіўся 1 верасня 1967 года.
Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
З 1990 па 1996 гг. працаваў юрыдычным кансультантам шэрагу арганізацыяў.
З 1991 г. сябра БСДП, актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх мерапрыемстваў і дзеянняў, накіраваных на ўмацаванне і развіццё дэмакратычных інстытутаў на лакальным (г. Пінск) і рэспубліканскім узроўнях.
У 1996 г. арганізаваў Пінскае аддзяленне БХК. З 1997 г. працуе ў цэнтральным офісе БХК у Мінску, удзельнічаў у дзясятках судовых справаў, грамадскіх дзеяннях па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсій і самавольства ўлады.
1997 – 2006 г. – выканаўчы дырэктар БХК.
У 2007 г. абраны намеснікам старшыні БХК.
У 2008 г. абраны старшынёй БХК.
У шлюбе, мае дачку.