Магчымасць для НДА і грамадзянскіх ініцыятыў!

11.09.2018

Беларускі Хельсінкскі Камітэт аказвае дапамогу няўрадавым арганізацыям і грамадскім ініцыятывам у распрацоўцы прававых механізмаў для вырашэння тыпавых праблем іх мэтавых груп.

Мы бясплатна дапаможам вам вырашыць тыпавыя праблемы вашых мэтавых груп, калі яны звязаны з правамі чалавека.
Нашы юрысты дапамогуць з распрацоўкай прававых алгарытмаў, навучаць вас прымяняць гэтыя алгарытмы на практыцы.

На жаль, мы не зможам дапамагчы ўсім. Прыярытэт будзе аддавацца ініцыятывам, якія вырашаюць сацыяльна значныя пытанні, праблемы моладзі ці іншых уразлівых груп насельніцтва.

Для ўдзелу ў адборы, калі ласка, запоўніце анкету да 15 верасня 2018 года