Грамадская прыёмная
Пры РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" дзейнічаюць грамадскія прыёмныя, у якіх дасведчаныя юрысты кансультуюць грамадзянаў па пытаннях, што датычацца парушэння правоў чалавека.
Прыёмныя дні - аўторак, чацвер. Прыём ажыццяўляецца па папярэднім запісе або званку.
Пры звароце ў грамадскую прыёмную трэба прынесці наступныя дакументы:
- заяву з просьбай аб аказанні прававой дапамогі. У заяве павінна быць каротка выкладзеная сутнасць праблемы;
- матэрыялы, якія пацвярджаюць абгрунтаванасць сцвярджэнняў заяўніка (копіі матэрыялаў перапіскі грамадзяніна з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, службовымі асобамі і судамі).
Прававую дапамогу можна атрымаць у наступных гарадах:
Мінск. Адрас: вул. К. Лібкнехта, 68, офіс 1201. Прыёмная працуе па аўторках і чацвяргах з 11:00 да 17:00 без перапынку на абед, папярэдні запіс – па тэлефонах: (+37517) 222-48-00, 222-48-01
Вы таксама можаце звярнуцца ў прыёмную пісьмова па адрасе:
220036, Минск, ул. К. Либкнехта, 68, офис 1201,
або па электроннай пошце: office @ belhelcom.org.
Баранавічы. Дапамогу грамадзянам аказвае Карней Пятровіч.
Кантакты:г.Баранавічы, б-р Штокераў, 8, пакой 4; тэл. (+ 375 29) 126-09-10.
Бабруйск. Дапамогу грамадзянам аказвае Яўген Чапурышкін.
Кантакты: Бабруйск, вул. Кастрычніцкая, 33, тэл. (+375225) 48-27-52; вул. Маскоўская, 38 (рэдакцыя газеты «Бобруйский курьер»), тэл. (+375225)52-67-52, тел. (+37529) 742-74-84.
Брэст. Дапамогу грамадзянам аказвае Ігар Маслоўскі.
Кантакты: (+37529) 652-00-42.
Віцебск. Дапамогу грамадзянам аказвае Павел Левінаў.
Кантакты: тэл. (+ 375 29) 350-57-76.
Глыбокае. Дапамогу грамадзянам аказвае Ганна Мартыноўская.
Кантакты: (+37529) 510-20-07.
Гродна. Дапамогу грамадзянам аказвае Раман Юргель.
Кантакты: (+37529) 880-86-02, (+37529) 127-05-04.
Магілёў. Дапамогу грамадзянам аказвае Уладзімір Краўчанка.
Кантакты: (+37529) 631-66-10.
Маладзечна. Дапамогу грамадзянам аказваюць Эдуард Баланчук і Аляксей Хвосцік. Кантакты: (+ 375 29) 633-92-59 (Э.Баланчук), (+ 375 29) 604-91-88 (А.Хвосцік).
Орша. Дапамогу грамадзянам аказвае Васіль Бераснеў.
Кантакты: вул. Камсамольская, 16 – 4, тэл. (+375216) 24-47-07, (+37529) 712-57-55.
Салігорск. Дапамогу грамадзянам аказвае Леанід Мархотка.
Кантакты: вул. Заслонава, 14 – 53, тэл: +37529-671-81-11; +37533-668-04-22; +375174-24-69-38.
Звяртаем Вашу ўвагу, што грамадскія прыёмныя БХК аказваюць прававую дапамогу ў адпаведнасці са Статутам арганізацыі і дзейным заканадаўствам, і толькі па пытаннях, што датычацца парушэння правоў чалавека.
Таксама Вы можаце задаць пытанне ў прыёмную праз электронную форму на нашым сайце
Па іншых пытаннях Вы можаце звярнуцца ў юрыдычныя клінікі.
Юрыдычная клініка - гэта створаная з ліку студэнтаў навучальная лабараторыя (у некаторых выпадках - некамерцыйная арганізацыя), мэтай якой з'яўляецца, з аднаго боку, набыццё студэнтамі практычнага досведу па прававым кансультаванні, а з другога - аказанне бясплатнай прававой дапамогі маламаёмным грамадзянам.








