20/02/2012 - 19:05

Юрыстамі БХК* падрыхтавана схема, якая ілюструе правы зняволеных у залежнасці ад рэжыму і месца адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі (турма або калонія). Схема.

* Поўная статутная назва РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", тут і ў іншых тэкстах таксама БХК і Беларускі Хельсінкскі Камітэт.
 


 

17/01/2012 - 16:33

Дадзены прыкладны алгарытм дае ўяўленне аб парадку добраахвотнай і абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі, тлумачыць, як правільна паводзіць сябе ў найбольш часта сустракаемых сітуацыях, якія тычацца дактыласкапіі.

 

01/11/2011 - 11:53

Дадзены алгарытм даступна тлумачыць парадак абскарджання рашэнняў аб накладанні дысцыплінарнага спагнання ўнутры пенітэнцыярнай сістэмы. Зняволеныя могуць самастойна абскардзіць падобнае рашэнне трыма рознымі спосабамі. Часавае абмежаванне, коштавае пытанне і склад падобных скаргаў для кожнага спосабу ўдакладняецца ў схеме.
 

29/09/2011 - 23:00

 Аналіз зваротаў у грамадскую прыёмную РПГА "БХК" паказвае, што вельмі вялікая колькасць грамадзянаў займаецца абаронай сваіх правоў без прыцягнення адвакатаў і іншых спецыялістаў у галіне права. Для тых, хто хоча змагацца за сябе самастойна - даступны алгарытм (схема клікабельна).

21/09/2011 - 23:00

Карысная гісторыя для тых, хто вырашае бараніць свае правы

Гісторыя чалавека, які звярнуўся да Прэзідэнта, каб паказаць на беззаконне і аднавіць справядлівасць, а замест гэтага сам апынуўся на лаве падсудных па адміністратыўнай справе - абвінавачванні ў паклёпе на супрацоўніка Генеральнай пракуратуры. Пра тое, як ён змагаўся за праўду - абскардзіў сваё абвінавачанне, два разы праходзіў ўсе судовыя інстанцыі ад самой найнізкай да Вярхоўнага суду і ў канчатковым выніку дамогся прызнання сваёй правасці.

06/07/2011 - 06:48

Калі 22.06, 29.06, 03.07 у 19.00 ці іншым часам вы «няўдала» пагулялі ў цэнтры горада і былі прысуджаныя да штрафу ці арышту, ваша скарга можа выглядаць так:

Узор скаргі на пастанову па адміністрацыйнай справе