Чаму важна абараняць персанальныя дадзеныя

Абарона персанальных дадзеных тычыцца кожнага. Кожны раз, калі мы набываем нешта анлайн, падарожнічаем, карыстаемся сацыяльнымі сеткамі, атрымліваем медыцынскую дапамогу, ўладкоўваемся на працу, мы пакідаем велізарны аб'ём інфармацыі пра сябе. Гэтая інфармацыя назапашваецца, захоўваецца і апрацоўваецца. Ці ведаем мы, як яна выкарыстоўваецца, хто і для чаго яе збірае? Ці гатовыя мы да таго, што наша медыцынская, банкаўская ды іншая прыватная інфармацыя памылкова або ў выніку дзеянняў злачынцаў стане агульнавядомай?