Хто рызыкуе застацца без пенсіі, трапіўшы ў пастку страхавога стажу

1.08.2017
З 1 жніўня ўступае ў сілу прэзідэнцкі Указ № 233 "Аб пенсійным забеспячэнні асобных катэгорый грамадзян». Гэты ўказ трохі змяняе ў пазітыўны бок сітуацыю для людзей, якія могуць застацца без пенсіі, трапіўшы ў пастку страхавога стажу. Мы лічым, што такія пазітыўныя змены сталі магчымыя ў тым ліку дзякуючы суладнай працы журналістаў і праваабаронцаў (напрыклад, Беларускі Хельсінкскі Камітэт дзейнічаў наступным чынам).
 
БХК робіць зразумелы разбор новых правілаў пенсійнага забеспячэння. Мы лічым важным расказаць гэтую гісторыю, каб людзі маглі ацаніць уласнае становішча і па неабходнасці скарэктаваць свае эканамічнае паводзіны.
 
Для гэтага мы запусцілі праект pensii.belhelcom.org
 
Ён распавядае пра тое, як людзі трапляюць у пастку страхавога стажу, якія катэгорыі людзей асабліва ўразлівыя, якія сцэнары пенсіі магчымыя пасля ўступлення ў сілу ўказа №233. Для таго, каб чалавек мог зразумець варыянт даступнай для яго пенсіі, мы намалявалі простую схему. Таксама на старонцы праекта апублікаваныя рэальныя гісторыі людзей, якія трапілі ў пастку страхавога стажу.