30/10/2011 - 16:14

Будзем сумленнымі: аб альтэрнатыўнай службе разважае наш калумніст, які ў свой час ад арміі адкасіў

 

- У нас перакананні.
- Якія такія перакананні?
- Веру ў Госпада нашага Гавінду, а ён нам у людзей страляць не загадае.
- Усё, вы нам падыходзіце. І Гавінда ваша нічога. Вадкая, але нічога. І стрыгчы вас ізноў жа не трэба. І людзі вы, відаць, цягавітыя: 4 гадзіны «Харэ Крышну» гарлапаніць - гэта не кожны зможа... пойдзеце ў хімвойскі. (да / ф "ДМБ").

16/07/2010 - 20:13

На паседжанні прысутнічаў назіральнік БХК А. Яўсеенка

07/07/2010 - 22:44

Урадавай міжведамаснай працоўнай групе па распрацоўцы праекта закона пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу былі перададзеныя прапановы моладзевых і праваабарончых арганізацый па змесце законапраекта.

Гэтыя прапановы ўключаюць падыходы да канцэптуальнага зместу будучага законапраекта па найбольш важным момантам: вызначэнне альтэрнатыўнай службы, матывы прадастаўлення АГС, працэдура замены вайсковай службы альтэрнатыўнай, тэрмін, характар і месца праходжання службы і інш.

04/06/2010 - 16:03

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК А. Яўсеенка

4 чэрвеня 2010 года ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля завяршыўся разгляд справы Яўгена Якавенкі, які абвінавачваўся па ч. 1 арт. 435 КК РБ (“ухіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”).

Справу вяла суддзя Швец Т.А. Пракурор – Емельянчанка У. М. У апошнім слове сваю віну Я. Якавенка не прызнаў. Пракурор папрасіў тры месяцы арышту.

31/05/2010 - 16:03

Вярхоўны Суд адправіў яго справу на новы разгляд пасля звароту БХК

31 мая 2010 г. у судзе Центральнага раёна Гомеля адбылося апошняе паседжанне па справе сябра рэлігійная арганізацыі “Сведкі Іеговы” Дзмітрыя Смыка, якога раней пакаралі штрафам (3,5 мільёны рублёў) за адмаўленне па рэлігійных перакананнях служыць ў войску. Суддзёй А. Цалковай было абвешчана рашэнне, у адпаведнасці з якім Д. Смык прызнаны невінаватым ў здзейсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 435 (“ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”), і апраўданы за адсутнасцю склада злачынства.

28/05/2010 - 08:00

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК В. Адзіночанка

28 мая 2010 года ў судзе Центральнага раёна г. Гомеля было праведзена чарговае паседжанне па справе сябра рэлігійная арганізацыі “Сведкі Іеговы” Дзмітрыя Смыка, якога раней пакаралі штрафам (3,5 мільёны рублёў) за адмаўленне па рэлігійных перакананнях служыць ў войску. Па хадайніцтву намесніка старшыні Вярхоўнага суда РБ прысуд быў адменены і прызначаны новы разгляд справы.