17/02/2012 - 18:04

Крыніца: spring96.org

Зняволенага старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага этапавалі з Жодзінскай турмы №8 ў Бабруйскую папраўчую калонію №2. Пра гэта стала вядома жонцы праваабаронцы Наталлі. Апошні ліст, які яна атрымала з Жодзіна, быў датаваны 12 лютага.
Зараз высвятляецца, ці патрапіў праваабаронца ў Бабруйск, ці яшчэ на этапе перасылкі. Наталлі патэлефанаваў адвакат і паведаміў, што мужа ўжо накіравалі ў калёнію № 2 ў Бабруйск.

14/02/2012 - 14:19

 Крыніца: spring96.org

Алеся Бяляцкага яшчэ трымаўюць у Жодзінскім СІЗА.
Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка праваабаронцы Натальля Пінчук. 13 лютага Натальля Пінчук наведала ізалятар ў Жодзіна, дзе ёй паведамілі, што яе муж Алесь Бяляцкі знаходзіцца там. «Заўтра разьлічваю перадаць яму перадачу», — сказала Натальля Пінчук.

10/02/2012 - 17:35

 Крыніца: spring96.org

Праваабарончы цэнтр "Вясна" падрыхтаваў гэты дакумент па выніках маніторынгу судовага працэсу па крымінальнай справе ў дачыненні да старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.

09/02/2012 - 12:02

Крыніца: svaboda.org

Прэм’ер-міністар Славаччыны Івэта Радзічава намінавала беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру 2012 году.

08/02/2012 - 12:08

 Крыніца: spring96.org

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў прызнаны лаўрэатам узнагароды “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2011” у намінацыі “Грамадзкі лідэр году”. Пра гэта стала вядома падчас штогадовай цырымоніі ўзнагароджаньня прэміі, заснаванай Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый.

01/02/2012 - 13:22

Крыніца: spring96.org

Прапануем эсэ Алеся Бяляцкага, надрукаванае па-швецку ў зборніку, што выйшаў у 2007 годзе ў Стакгольме, перакладзенае на беларускую мову.