Skip to main content

Выбары дэпутатаў ППНС Рэспублікі Беларусь IV склікання: вынікі маніторынга

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання адбыліся 28 верасня 2008 года. У межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” маніторынг выбарчага працэсу прайшоў ва ўсіх буйнейшых гарадах Беларусі: доўгатэрміновае назіранне ахапіла 86 выбарчых акруг са 110.

Маніторынг, які прапаноўвае БХК, утрымлівае звесткі аб фарміраванні акруговых выбарчых камісій, вылучэнні і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій, агітацыі і самім галасаванні. Праваабаронцы прапаноўваюць свае высновы і рэкамендацыі па дэмакратызацыі выбарчага працэсу ў Беларусі.

Андрэй Левінаў чакае рашэнне суда

Учора скончылася слуханне па справе экс-кандыдата у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Бедарусь IV склікання Андрэя Левінава па скарге, скіраванай да Упраўлення ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкама. Суд абвесціць рашэнне па дадзенай справе 16 лютага.

Нагадаем, што спадар Левінаў быў звольнены з органаў унутраных справаў пасля рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы. Адразу жа пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай группы пачаліся безвыніковыя праверкі падапечных участковага, а пасля была ініцыяваная яшчэ і дысціплінарная працэдура, падставай для якой сталі адмовы Левінава ва ўзбуджэнні чатырох крымінальных спраў.

Гомельскі гарвыканкам ухіляецца ад суда

31 кастрычніка не адбылося паседжанне суда Цэнтральнага раёна горада Гомеля па зыску апазіцыйных актывістаў П. Кузняцова, А. Точына, А. Поцка, Н. Шчукіай да Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. Прадстаўнік гарвыканкама не з’явіўся ў суд

Aпазіцыянеры падалі зыск у сувязі з тым, што ў час выбарчай кампаніі гарвыканкам забараніў правядзенне пікетаў на падставе таго, што да заяваў не былі далучаныя дамовы з міліцыяй, медыкамі і камунальшчыкамі аб парадку абслугоўвання мерапрыемства і аплаце паслуг. Гарвыканкам зрабіў гэта на падставе ўласнага рашэння аб неабходнасці такіх дамоў. Дэмакраты дамагаюцца прызнання рашэння незаконным і пачатку працэса аб прызнанні неканстытуцыйным рашэння гарвыканкама

Маслоўскі абскардзіў у ЦВК адказ акруговага выбаркама на сваю заяву

Крыніца: Белорусские новости

Экс-кандыдат у дэпутаты ад апазіцыі Ігар Маслоўскі 27 кастрычніка абскардзіў у Цэнтрвыбаркам адказ акруговай камісіі на яго заяву прызнаць несапраўднымі вынікі выбраў па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе.

Віцебск: Вынікі выбараў падводзілі "працоўныя групы"

 Афіцыйнае паседжанне акруговай камісіі па Віцебскай сельскай выбарчай акрузе №21 адбылося ў 13 гадзін наступнага пасля выбараў дня. Сябры камісіі падпісалі пратакол, з якога вынікае, што кандыдат ад улады перамог апазіцыянера з 15-кратнай перавагай. Гэта ў сярэднім, а па перадавым (у выбарчым плане) Віцебскім раёне кандыдат Байкоў набраў галасоў аж у 40 разоў болей за кандыдата ад БНФ Аўтухова.

Выбары адбыліся. У Брэсцкім аблвыканкаме падвялі вынікі

29 верасня прайшла прэс-канферэнцыя па выніках выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Папярэднія вынікі яе агучыў сябра Цэнтрвыбаркама, начальнік галоўнага арганізацыйна-кадравага ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда.

Ён падкрэсліў, што выбары адбыліся ва ўсіх 16 выбарчых акругах Брэсцкай вобласці: у галасаванні прынялі ўдзел 782,4 тысячы чалавек, або тры чвэрці ад агульнага ліку выбаршчыкаў.

Гомель: Рукі, якія “зрабілі” выбары

Што такое выбары, ведае нават першакласнік: гэта калі людзі прыходзяць у школу і галасуюць. Шмат для каго можа стаць адкрыццём, што выбары пачынаюцца задаўга да моманту галасавання. Гэтыя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання доўжыліся 3 месяцы. З моманту абвяшчэння. За гэты час не толькі шмат воды збегла, але і адбылося мноства парушэнняў выбарчага заканадаўства. Прынамсі на Гомельшчыне.

Баранавічы: Старшыня акруговай камісіі “працаваў” усю ноч у адзіноце

 Толькі ў 10-30 раніцы 29 верасня сабраліся і падпісалі выніковы пратакол сябры Баранавіцкай сельскай акруговай камісіі № 7 (Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны). Старшыня камісіі Пётр Дубоўскі з вечара, 28 верасня, адпусціў усіх сябраў камісіі дадому ў сувязі з тым, што “з адной з вёсак пратакол і бюлетэні не давезлі”. Было вырашана, што пратакол акруговая камісія падпіша на наступны дзень у 10.00. Але ў прызначаны час ні старшыні, ні намесніка, ні сакратара камісіі яшчэ не было. Падышлі яны толькі праз паўгадзіны і прапанавалі падпісаць падрыхтаваны дакумент. І падпісалі, не бачачы нават у вочы пратаколаў з выбарчых участкаў, якія пасля 20-00 28.09.2008г. збіраў старшыня камісіі і нікому не паказваў! Пры гэтым ніхто з сябраў камісіі нават не пацікавіўся, што падпісваюць, чаму такія важныя дакументы нікім ноччу з камісіі не ахоўваліся. Абыякавасць (а магчыма так і было задумана) да выкананняў абавязкаў і прыводзіць да таго, што старшыні (а гэта ж свае людзі!) робяць усё, што ім патрэбна.

Магілёў: Сябра акруговай камісіі адмовіўся падпісваць выніковы пратакол

Сябра акруговай выбарчай камісіі №86, старшыня магілёўскай абласной арганізацыі ПКБ Валеры Беразіенка адмовіўся падпісваць выніковы пратакол паседжання акруговай выбарчай камісіі №86. Сваё рашэнне спадар Беразіенка матываваў тым, што яму не далі праверыць дакументы і пратаколы ўчастковай выбарчай камісіі , дзе прысутнічаў у якасці назіральніка член яго партыі.

Валеры Беразіенка таксама запытаў у старшыні камісіі спадарыні Магдэнка, чаму не разглядаліся скаргі, якія паступалі ў акруговаю выбарчаю камісію, на што спадарыня Магдэнка адказала, што яна сама адказвала на паступіўшыя заявы.

На гэты адказ прысутныя адрэагавалі вельмі супярэчліва, у тым ліку міжнародныя назіральнікі.

АБСЕ не прызнала парламенцкія выбары ў беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі

 Выбары ў Беларусі не могуць быць прызнаныя АБСЕ цалкам свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўнік назіральніцкай місіі БДІПЧ АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі віцэ-прэзідэнт ПА АБСЕ Анн-Мары Лізэн.

Syndicate content