Skip to main content

альтэрнатыўная служба

Экспертнае заключэнне БХК па альтэрнатыўнай службе

БХК правёў грамадскую юрыдычную экспертызу па пытанні рэалізацыі судамі палажэнняў арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая забяспечвае правы грамадзянаў на праходжанне альтэрнатыўнай службы. У міжнароднай юрыдычнай практыцы такая дзейнасць(«amicus curiae», з лат. – «сябра суда») выкарыстоўваецца як інструмент удасканалення прававой сістэмы.

Гомельскі абласны суд пакінуў рашэнне па Д. Смыку бяз зменаў

На паседжанні прысутнічаў назіральнік БХК А. Яўсеенка

16 ліпеня 2010 года адбылося паседжанне Гомельскага абласнога суда па справе Д. Смыка, які абвінавачваўся па арт. 435, Ч. 1 КК (“Ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу”): Д. Смык з’яўляецца сябрам рэлігійнай арганізацыі “Сведкі Іеговы” і па сваіх перакананнях не можа служыць у войску.

Альтэрнатыўная грамадзянская служба: прапановы па законапраекце

Урадавай міжведамаснай працоўнай групе па распрацоўцы праекта закона пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу былі перададзеныя прапановы моладзевых і праваабарончых арганізацый па змесце законапраекта.

Гэтыя прапановы ўключаюць падыходы да канцэптуальнага зместу будучага законапраекта па найбольш важным момантам: вызначэнне альтэрнатыўнай службы, матывы прадастаўлення АГС, працэдура замены вайсковай службы альтэрнатыўнай, тэрмін, характар і месца праходжання службы і інш.

Я. Якавенку далі год "Хіміі"

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК А. Яўсеенка

4 чэрвеня 2010 года ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля завяршыўся разгляд справы Яўгена Якавенкі, які абвінавачваўся па ч. 1 арт. 435 КК РБ (“ухіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”).

Справу вяла суддзя Швец Т.А. Пракурор – Емельянчанка У. М. У апошнім слове сваю віну Я. Якавенка не прызнаў. Пракурор папрасіў тры месяцы арышту.

Д.Смык апраўданы

Вярхоўны Суд адправіў яго справу на новы разгляд пасля звароту БХК

31 мая 2010 г. у судзе Центральнага раёна Гомеля адбылося апошняе паседжанне па справе сябра рэлігійная арганізацыі “Сведкі Іеговы” Дзмітрыя Смыка, якога раней пакаралі штрафам (3,5 мільёны рублёў) за адмаўленне па рэлігійных перакананнях служыць ў войску. Суддзёй А. Цалковай было абвешчана рашэнне, у адпаведнасці з якім Д. Смык прызнаны невінаватым ў здзейсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 435 (“ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”), і апраўданы за адсутнасцю склада злачынства.

Пракурор патрабуе пакінуць прысуд Смыку без зменаў

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК В. Адзіночанка

28 мая 2010 года ў судзе Центральнага раёна г. Гомеля было праведзена чарговае паседжанне па справе сябра рэлігійная арганізацыі “Сведкі Іеговы” Дзмітрыя Смыка, якога раней пакаралі штрафам (3,5 мільёны рублёў) за адмаўленне па рэлігійных перакананнях служыць ў войску. Па хадайніцтву намесніка старшыні Вярхоўнага суда РБ прысуд быў адменены і прызначаны новы разгляд справы.

Якавенку пагражае тры месяца арышту

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК В. Адзіночанка

28 мая 2010 года ў судзе Центральнага раёна г. Гомеля працягнуўся разгляд справы Яўгена Якавенкі, які абвінавачваецца па ч. 1 арт. 435 КК РБ (“ухіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”).

Справу вяла суддзя Швец Т.А. Пракурор – Емельянчанка У. М. Адбыліся спрэчкі бакоў. 

Альтэрнатыўная служба: справа Якавенкі набывае новыя рысы

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК Адзіночанка У. 

19 мая 2010 года ў судзе Центральнага раёна г. Гомеля працягнуўся разгляд справы Яўгена Якавенкі, які абвінавачваецца па ч. 1 арт. 435 КК РБ (“ухіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”).

Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь "Аб некаторых пытаннях рэалізацыі артыкула 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь"

Права кожнага на адмову ад вайсковай службы па перакананнях сумлення прызнана ў Белаурсі Рашэннем Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 26 траўня 2000 г. “Аб некаторых пытаннях рэалізацыі артыкула 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намесніка Старшыні Марыскіна А.В., суддзяў Бойка Т.С., Кенік К.І., Падгрушы В.В., Саркізавай Э.А., Цікавенка А.Г., Шабайлава В.І., Шышко Г.Б., Шукліна В.З., разглядзеўшы на падставе арт. 40 і часткі першай арт. 116 Канстытуцыі зварот намесніка Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Абрамовіча А.М., а таксама Старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэта Процька Т.С. адносна меркавання Канстытуцыйнага Суда пра дзеянне арт. 57 Канстытуцыі і рэалізацыі права грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на замену вайсковай службы альтэрнатыўнай па рэлігійных пераканнях, пастанавіў наступнае (поўны тэкст Рашэння).

Альтэрнатыўная служба: у Гомелі разглядаецца яшчэ адна справа

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК А. Яўсеенка

12 траўня 2010 года ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля адбыўся разгляд справы Яўгена Якавенкі, які абвінавачваецца па ч. 1 арт. 435 КК РБ (“ухіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”).

Справу вяла суддзя Швец Т.А. Пракурор – Емельянчанка.

Syndicate content