Skip to main content

навіны

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” выказвае свае шчырыя спачуванні сваякам і блізкім Алега Бябеніна

Posted in

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” выказвае свае шчырыя спачуванні сваякам і блізкім Алега Бябеніна ў сувязі з яго трагічнай смерцю.

Алег Бябенін скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1990-х гадах быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Імя”, а ў 1998 годзе заснаваў і ўзначаліў сайт “Хартыя'97”.

БХК заклікае афіцыйныя ўлады правесці стараннае расследаванне прычынаў гібелі журналіста.

Рэзалюцыя Сходу прадстаўнікоў РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”

Мы, дэлегаты Сходу прадстаўнікоў правабарончага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, абмеркаваўшы пытанні становішча правоў чалавека ў Беларусі, адзначаем, што нягледзечы на дэклараваную ўладамі лібералізацыю:

Навіны » Дзмітрый Завадскі: 10 гадоў невядомасці

Posted in

Крыніца: прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Сёння, 7 ліпеня, спаўняецца 10 гадоў з таго дня, калі ў аэрапорце «Мінск-2» знік наш калега, тэлеаператар Дзмітрый Завадскі. З таго часу і да сёння мы не ведаем, дзе ён і што з ім здарылася.

Знікненне Дзмітрыя – незагойная рана ў гісторыі сучаснай беларускай журналістыкі. Наш агульны боль і смутак.

Праваабаронцы і праваахоўныя органы шукаюць шляхі супрацоўніцтва

21 чэрвеня адбылася працоўная сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных справаў і РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”.

Алег Гулак быў абраны старшынёй БХК яшчэ на адзін тэрмін

Posted in

Яго намеснікам стаў Васіль Бераснеў (раней – прадстаўнік аб’яднання ў Оршы і рэгіёне). Такі вынік чарговага справаздачна-выбарчага сходу БХК, які адбыўся 4 чэрвеня 2010 г.

У сходзе прынялі ўдзел 38 дэлегатаў. Алег Гулак быў абраны старшынёй адзінагалосна.

Сустрэча ў Амбасадзе Венгерскай Рэспублікі з прадстаўнікамі Беларускага Хельсінкскага Камітэта

Posted in

Крыніца: амбасада Венгерскай рэспублікі

4 чэрвеня 2010 года ў межах рэгулярных сустрэчаў з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці ў амбасадзе адбылася сустрэча з кіраўнікамі і некаторымі іншымі сябрамі Беларускага Хельсінкскага Камітэта. У сваім выступе перад гасцямі амбасадар ВР Феранц Контра падкрэсліў вялікае значэнне, якое яго краіна і сама амбасада надае дзейнасці недзяржаўных арганізацыяў. Прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэта інфармавалі амбасадара пра сваю дзейнасць, а таксама далі ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Нацыянальны Форум грамадзянскай супольнасці 2010

Posted in

Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, паўнамоцныя асобы беларускай дзяржавы і дыпламатычных прадстаўніцтваў краін ЕС і краін-партнёраў УП, прадстаўнікі экспертнай супольнасці Беларусі!

Беларускі Хельсінкскі Камітэт асуджае пераслед актывістаў кампаніі "Гавары праўду!"

Posted in

18 траўня 2010 г. у актывістаў дэмакратычных сілаў у розных гарадах Беларусі – у кватэрах і офісах у Мінску, Брэсце, Барысаве, Гродна, Слоніме, Гомелі, Барысаве, Магілёве, Бабруйску, Бялынічах і іншых гарадах – былі праведзеныя ператрусы, падчас якіх былі канфіскаваныя дакументы, кампутары і іншыя электронныя носьбіты інфармацыі.

Сёння прайшоў ператрус у Андрэя Вардамацкага

Posted in

Сёння з ператрусам прыйшлі да кіраўніка сацыялагічнай лабараторыі “Новак”. Ператрус праводзілі оперупаўнаважаныя Завадскога РАУС і Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Супрацоўнікі праваахоўных органаў былі ў цывільным, прыехалі на грамадзянскім аўтамабілі. Трох панятых яны прывезлі з сабой.

Беларускія НДА абмеркавалі з міжнароднай грамадскасцю сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Posted in

Крыніца: spring96.org

Прадстаўнікі няўрадавых аб’яднанняў Беларусі правялі 12 траўня ў Жэневе некалькі мерапрыемстваў з нагоды справаздачы беларускага ўраду у межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека ААН.

Syndicate content