Skip to main content

Давераную асобу Лагвінца Алеся Таўстыку аштрафавалі на 175 тысяч рублёў

Актывіст прадпрымальніцкага руху, старшыня рады прадпрымальнікаў рынку «Ждановічы» Алесь Таўстыка быў затрыманы ўвечары 24 красавіка на выбарчым участку № 27 Сухараўскай выбарчай акругі № 30 падчас назірання за ходам датэрміновага галасавання. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, актывіста «Руху «За Свабоду», Алеся Лагвінца.

Барысаў: прадказальны вынік

Найбольшую цікавасць у Барысаве ўяўлялі выбары ў раённы Савет дэпутатаў па дзвюх акругах №7 і №15, дзе ў барацьбе за дэпутацкі мандат удзельнічалі "нязручныя" для вертыкалі кандыдаты.

Вялікая Бераставіца: грамадска-палітычнага актывіста за ўдзел у выбарах пераследуюць праз суд

Нядаўняга кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і Бераставіцкага раённага Саветаў Алега Рамашкевіча выклікаюць у суд. Ён атрымаў позву на 28 красавіка а 9.30 - з’явіцца ў раённы суд на разгляд адміністратыўнай справы.

Магілёўскія дэмакраты падвялі вынікі выбарчай кампаніі

Учора, 26 красавіка, у Магілёве адбылася прэс-канферэнцыя, на якой дэмакраты Магілёва падвялі вынікі выбарчай кампаніі.

У Магілёўскай вобласці па папярэдняй інфармацыі сталі дэпутатамі двое дэмакратаў. Гэта прадстаўнікі аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Жанна Шчарбініна (стала дэпутаткай Аўсянскага сельскага Савета) і Аляксей Цюлькоў (стаў дэпутатам Асіповіцкага райсавета).

Гомельская кааліцыя АДС лічыць, што выбараў у вобласці не было

Прадстаўнікі гомельскай кааліцыі АДС, незалежныя назіральнікі і кандыдаты ў дэпутаты правялі 26 красавіка ў Гомелі прэсавую канферэнцыю, на якой заявілі аб масавых фальсіфікацыях вынікаў выбараў.

Гарадзеншчына: цудаў не адбылося – аніводны з дэмакратычных кандыдатаў дэпутатам не стаў

Завяршэнне мясцовых выбараў на Гарадзеншчыне не прынесла, як і прагназавалася, сенсацый. Аніводны з дэмакратычных кандыдатаў не стаў дэпутатам.

Выбары бяз выніку

Крыніца: Еўрамост.

Партыя БНФ, Рух “За свабоду”, незарэгістраваная ініцыятва “Маладая Беларусь” на чале з Артурам Фінькевічам засталіся без сваіх дэпутатаў мясцовых саветаў з прычыны фальсіфікацый пад час выбараў. Пра гэта лідэры згаданых арганізацый паведамілі 26 красавіка на адмысловай прэс-канферэнцыі.

Па словах старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, кампанію, якая завершылася галасаваннем 25 красавіка, увогуле нельга назваць выбарамі.

Віцебшчына: вакантнымі засталіся два дэпутацкіх месцы

Мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў у Віцебскай вобласці сфармаваны. У бліжэйшы час выбарчыя камісіі завершаць падвядзенне вынікаў галасавання і пасля прадстаўлення адпаведных пратаколаў абласная выбарчая камісія будзе гатовая абвясціць афіцыйныя вынікі выбараў.

Бабруйскі раён: супрацоўніца райвыканкама “вучыла” сябраў камісіі ў дзень выбараў

Па Казакоўскай выбарчай акрузе № 6 у Бабруйскім раёне на выбарчым ўчастку ў дзень выбараў прысутнічала невядомая жанчына. Яна давала сябрамі камісіі ўказанні, вучыла, як трэба працаваць, і знаходзілася за іх сталом. Назіральнікі спачатку падумалі, што гэта старшыня камісіі, але жанчына паведаміла, што яна назіральнік ад Беларускага саюза жанчын з бабруйскага райвыканкама. Прозьвішча жанчына назваць адмовілася, сказала, што яе завуць Раіса Ўладзіміраўна.

Кіраўніцтва Гагарынскай камісіі не лічыла галасы (заява)

На Гагарынскім участку №5 г. Гарадка старшыня камісіі Вячэслаў Грыбанаў і сакратар Алёна Беланогава склалі адвольна пратаколы па пяці выбарчых акругах у мясцовыя Саветы.

Syndicate content