Skip to main content

Праверка новаўвядзення ў выбарчы закон: аспрэчыць рашэнне адміністрацыі ў судовым парадку немагчыма

Гарадзенская абласная арганізацыя Партыі БСДГ падавала скаргу на рашэнне Свіслацкага райвыканкаму ад 10 сакавіка 2010 года аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Нагадваем, што на пасяджэнні Свіслацкай раённай адміністрацыі па фармаванні ўчастковых камісіяў прадстаўнікі партыі БСДГ былі спярша ўключаныя ў склад камісіяў, але потым загадкавым чынам з іх выключаныя. Суддзя Свіслацкага раённага суда Жанна Салагубік, разгледзеўшы скаргу, пастанавіла, што яна была пададзеная пазней вызначанага Выбарчым Кодэксам трохдзённага тэрміну.

Юрый Чавусаў: канчатковы вынік у руках аднаго чалавека

На выбарчым участку № 9 Курасоўшчынскай акругі № 16 Мінска ў дзень выбараў прысутнічалі назіральнікі ад “Беларускага Хельсінскага Камітэта”, пасольстваў ЗША і Швецыі і іншыя. Дзякуючы такому складу гэты ўчастак стаў адным з нешматлікіх, дзе назіральнікі змаглі бачыць працэс падліку галасоў. Пры гэтым каля 70 % выбаршчыкаў тут прагаласавалі датэрмінова.

Баранавічы: да сотні ўжо зусім недалёка

Сёння, 27 красавіка, дзяржаўная Баранавіцкая аб’яднаная газета “Наш край” паведаміла сваім чытачам цікавую навіну пра вынікі выбараў у мясцовыя Саветы ў горадзе і ў раёне. Дык вось, па папярэдніх выніках, у горадзе прынялі ўдзел у галасаванні 77, 2 працэнта выбаршчыкаў, а ў раёне – 96,8 працэнты!

У Бабруйскай гарадской камісіі праблемы з матэматыкай

Па інфармацыі Бабруйскай гарадской выбарчай камісіі 25 красавіка ва ўсіх 40 выбарчых акругах г.Бабруйска выбары дэпутатаў у гарадскі Савет дэпутатаў адбыліся. Удзел у галасаванні прынялі 80% адсоткаў выбаршчыкаў-бабруйчанаў. У гарадскі Савет прэтэндавалі 87 кандыдатаў - 2,2 чалавека на месца. У новы склад Савета ўвайшлі 35 жанчын і 52 мужчыны, 14 чалавек - дэпутаты мінулага склікання http://bobruisk.by/news/city/7973.html. Але як на 40 дэпутацкіх месцаў аказалася мінімум 87 дэпутатаў - камісія не паведамляе.

Брэст: кандыдат сумняваецца, што за гадзіну на даму магло прагаласаваць 498 выбаршчыкаў

Старшыня гарадской арганізацыі Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет” Людміла Дзянісенка, якая з’яўлялася кандыдатам у дэпутаты ў Брэсцкі гарадскі Савет па выбарчай акрузе № 11, накіравала заяву пракурору Ленінскага раёна горада Брэста і ў Брэсцкую гарадскую і абласную выбарчыя камісіі ў сувязі з фальсіфікацыяй вынікаў галасавання сябрамі ўчастковай выбарчай камісіі ў дзень выбараў.

Віцебшчына: вынікі выбараў пакуль ніхто не абскарджвае

Сёння на паседжанні абласной выбарчай камісіі будуць падведзеныя афіцыйныя вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў. Але ўжо да паседжання гэтага органа, можна зрабіць некаторыя высновы з мінулай выбарчай кампаніі.

Мінск: падлік моўчкі

Падчас падвядзення вынікаў выбараў па акругах у Партызанскай выбарчай камісіі сябра камісіі ад Партыі БНФ А.Церашкоў пры падпісанні выніковага пратаколу выказаў асобнае меркаванне.

Ён зрабіў гэта ў сувязі з тым, што ў 9-й участковай выбарчай камісіі Партызанскага раёна адзін сябра гэтай камісіі выказаў асобнае меркаванне ў выніковым пратаколе па выніках галасавання па участку. А.Церашкоў пагадзіўся з гэтым меркаваннем.

Віцебшчына: ніхто з актывістаў БХД не стаў дэпутатам

У Віцебскай вобласці ўсе 15 актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, паводле афіцыйных звестак, набралі толькі 5-12% галасоў выбаршчыкаў. Лідэрам па колькасці галасоў стаў Яўген Самсонаў з г.Глыбокае, які балатаваўся ў Віцебскі абласны і Глыбоцкі раённы Саветы дэпутатаў. Ён набраў крыху больш за 30% галасоў.

Кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец назірала за ходам галасавання на 47-ым участку для галасавання Тэхналагічнай выбарчай акругі № 9, дзе галасавалі за актывіста Уладзіміра Рамановіча.

Брэсцкія сацыял-дэмакраты абскардзяць вынікі выбараў у пяці выбарчых акругах

Крыніца: Радыё "Рацыя".

У ліку тых, хто рыхтуе адпаведныя дакументы ў гарадскую выбарчую камісію, — старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, які балатаваўся па акрузе № 16, яго намеснік Валянцін Лазарэнкаў (№ 36), старшыня гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс (№ 27), а таксама актывісты арганізацыі Святлана Алясюк (№ 35) і Аляксандр Салдаткін (№ 39).

Моладзь цікавіцца інтэрнет-навінамі пра выбары ў Беларусі

Старонка "За свабодныя выбары ў Беларусі" інтэрнет-сеткі Facebook мае прыхільнікаў з 20 краінаў. Найбольшую колькасць сярод іх складаюць мужчыны ва ўзросце 25 - 34 год. Большасць прыхільнікаў - з Беларусі, Даніі і Польшчы.

Syndicate content