Skip to main content

Альтэрнатыўная служба: суд апраўдаў Івана Міхайлава

Беларускі Хельсінкскі Камітэт вітае апраўдальны прысуд, вынесены 4 траўня 2010 г. судом Мінскага раёна па крымінальнай справе ў дачыненні да Івана Міхайлава.

Пасол Швецыі: крытэрыі БДІПЧ адносна прызнання выбараў простыя і ясныя

Крыніца: «Наша Ніва».

Ацэньваючы нядаўнія выбары ў мясцовыя саветы, аналітыкі і эксперты імкнуцца зазірнуць наперад і разважаюць, як пройдуць наступныя — прэзідэнцкія выбары па новым Выбарчым кодэксе. З паслом Швецыі Стэфанам Эрыксанам мы размаўлялі пра мясцовыя выбары і пра тое, як вынікі прэзідэнтскіх могуць паўплываць на адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Нацыянальны даклад, прадстаўлены ў адпаведнасці з пунктам 15 а) дадатку да рэзалюцыі 5/1 Савета па правах чалавека

Posted in

Дадзены даклад падрыхтаваны Міністэрствам замежных справаў на аснове матэрыялаў, прадстаўленых міністэрствамі юстыцыі, унутраных справаў, працы і сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі, культуры, інфармацыі, эканомікі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сельскай гаспадаркі і харчавання, спорту і турызму, Канстытуцыйным судом, Вярхоўным Судом, Генеральнай пракуратурай, Апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў, Нацыянальным статыстычным камітэтам, Нацыянальнай акадэміяй навук, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў, Інфармацыйна-а

Магістрант БДУ дамогся справядлівасці

Posted in

Магістрант факультэта міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Іваноў стаўся ахвярай неправамоцных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Раніцай 27 чэрвеня 2009 года Сяргей знаходзіўся адзін у сваім пакоі ў інтэрнаце № 4 БДУ, які размяшчаецца па адрасе пр. Пераможцаў, 9. Каля 9.00 ён прачнуўся ад грукання ў вакно: на пад’ёмніку з вуліцы чалавек у цывільнай вопратцы зачыніў фортку з зваротнага боку, суправаджаючы свае дзеянні нецэнзурнай пагрозай разбіць магістранту твар, калі той адчыніць фортку яшчэ раз.

875 тысяч рублёў штраф былому кандыдату

У Вялікай Бераставіцы сёння рашэннем суда на 25 базавых велічыняў аштрафаваны былы кандыдат у дэпутаты, сябра партыі БСДП (Грамада) Алег Рамашкевіч. Яго абвінавацілі ў расклейванні агітацыйных ўлётак на сценах дамоў. Рамашкевіч вінаватым сябе не прызнаў.

Суд над Алегам Рамашкевічам распачаўся яшчэ ва аўторак, але быў адкладзены, паколькі ў судзе не было сведак.

Сёння супраць Алега Рамашкевіча сведчыў старшыня сельскага Савету з Малой Бераставіцы, Аляксей Грынюк, і тры жанчыны.

Пасольства ЗША заклікае беларускія ўлады расследаваць парушэнні падчас мясцовых выбараў

Крыніца: «Наша Ніва».
Пасольства ЗША заклікае беларускія ўлады «адкрыта і непрадузята» расследаваць выпадкі парушэнняў падчас выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы, перадае БелаПАН.

Актывісты "Гавары праўду" прынеслі ў ЦВК спіс парушэнняў на выбарах

Сёння грамадзянская кампанія "Гавары праўду!" прэзэнтавала аналітычны бюлетэнь, прысвечаны вынікам выбараў у мясцовыя саветы.

Грамадзкія актывісты, экспэрты, журналісты правялі грунтоўны маніторынг, як выказаўся лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў, "ад пачатку да канца". Выяўлена шмат парушэнняў выбарчага заканадаўства, якія адлюстраваныя ў бюлетэні.

Актывісты кампаніі перадавалі бюлетэнь ў Цэнтральную выбарчую камісію.

Па справе Смыка праведзена судовае следства. Справаздача назіральніка

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК  В. Адзіночанка

30 красавіка 2010 года ў судзе Центральнага раёна г. Гомеля было праведзена судовае следства па справе сябра рэлігійная арганізацыі “Сведкі Іеговы” Дзмітрыя Смыка, які раней быў пакараны вялікім штрафам (3,5 мільёны рублёў) за адмаўленне па рэлігійных перакананнях служыць ў войску. Па хадайніцтву намесніка старшыні Вярхоўнага суда РБ прысуд быў адменены і прызначаны новы разгляд справы.

Чысць: парушальнікі выбарчага заканадаўства сталі дэпутатамі

У дзень асноўнага галасавання 25.04.2010г. высветлілася, што 4 кандыдаты ў дэпутаты Чысцінскага сельскага Савета дэпутатаў: Мірошнікаў Сяргей Мікалаевіч - акруга №12; Курыловіч Галіна Аляксандраўна - акруга №1; Ульчыц Алена Міхайлаўна - акруга №3; Бажко Станіслаў Альбертавіч - акруга №7 адначасова з'яўляюцца членамі ўчастковых выбарчых камісіяў. Мірошнікаў С.М. - член участковай выбарчай камісіі №72; Курыловіч Г.А. - старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №73; Ульчыц А.М. - сакратар участковай выбарчай камісіі №73; Бажко С.А.

Вінцук Вячорка: вынікі, атрыманыя такім чынам, не маюць нічога супольнага з волевыяўленнем выбаршчыкаў

Кандыдат у дэпутаты па 43-й выбарчай акрузе сталіцы Вінцук Вячорка нікіраваў скаргу у камісію Савецкага раёна.

У скарзе, у прыватнасці, сп.Вячорка паведамляе, што падчас выбарчай кампаніі сутыкнуўся са шматлікімі фактамі парушэння выбарчага заканадаўства, у тым ліку правоў яго як кандыдата, яго давераных асобаў, назіральнікаў, выбаршчыкаў.

Syndicate content