Skip to main content

Полаччына: агітуем на пальцах

Засталося каля двух тыдняў да пачатку галасавання, а многія незалежныя кандыдаты дагэтуль не маюць сваіх агітацыйных матэрыялаў у друкаваным выглядзе.

Так, дагэтуль не маюць улётак кандыдаты ў Верхнядзвінску. Вызначаныя для агітацыі месцы ў самім горадзе нязручныя, а, напрыклад, стадыён дык і ўвогуле затоплены. Таксама затопленыя паводкай і значныя часткі некаторых выбарчых акругаў, што ўскладняе агітацыю кандыдатам, якія жадалі б хадзіць “ад дзвярэй да дзвярэй” нават без улётак.

Баранавічы: Віктар Цяпін працягвае змагацца за праўду

Як мы паведамлялі раней, баранавіцкі сябра партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін ня быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты гарсавета па прычыне таго, што “сам паставіў” даты ў падпісных лістах. Абскарджванне нерэгістрацыі ў абласной камісіі станоўчых вынікаў не дало. У пошуках праўды грамадскі актывіст звярнуўся ў суд.

Гомельская кааліцыя АДС здымае сваіх кандыдатаў з выбараў

Гомельская кааліцыя АДС - у прыватнасці, арганізацыі партыі «Справядлівы свет» і АГП - здымаюць сваіх кандыдатаў. Адпаведнае рашэнне прынялі савет абласной арганізацыі АГП і абласны камітэт “левых”. Але па тры сябры гэтых партыяў, якія вылучалілся і па партыйных спісах і шляхам збору подпісаў, працягваюць свой удзел у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты.

Барысаў: апазіцыйнага кандыдата выставілі маргіналам

Як паведаміў Сяргей Салаш – давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ў Барысаўскі райсавет, актывіста руху «За свабоду» Дзмітрыя Бабіцкага - раённая выбарчая камісія вырашыла падаць апазіцыйнага кандыдата як маргінала. Біяграфія Бабіцкага была ўціснутая ў адзін радок.

Анатоль Паўлаў: вынік выбараў зразумелы, а астатняе - проста гульня

Кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы ў Мінску зарэгістравана восем членаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якія выступаюць як свабодныя кандыдаты і будуць самастойна праводзіць далейшую працу.

Баранавіцкая пракуратура ізноў ухіляецца ад прамога выканання сваіх абавязкаў

Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў чарговую адпіску з баранавіцкай пракуратуры за подпісам І.Л.Палыка. Пракурор горада па сутнасці заявы традыцыйна нічога не сказаў, а паведаміў заяўніку, што накіраваў яго зварот на 3-х лістах з дадаткам копій дакументаў (усяго 17 лістоў) для праверкі начальніку ГАУС падпалкоўніку Герасімовічу В.В.

У Светлагорскім раёне шукаюць 39 выбаршчыкаў

Разабрацца з колькасцю выбаршчыкаў у Светлагорскім раёне вырашылі Мікалай Лазарэнка і Ірына Сарычава, якія працуюць у акруговых выбарчых камісіях у Светлагорску (Гомельская вобласць). Справа ў тым, што дадзеныя, апублікаваныя рознымі камісіямі, не супадаюць паміж сабой.

Віцебск: з перадвыбарчай дыстанцыі сышлі чатыры кандыдаты ад “Справядлівага свету”

Рашэннямі Віцебскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі здаволеныя просьбы кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў аб зняцці сваіх кандыдатур. На аднаго кандыдата ў дэпутаты стала менш: у Лазоўскай выбарчай акрузе № 12 выбыла Галіна Барейка, у Школьнай выбарчай акрузе № 24 - Лідзія Сагідуліна; у Паўднёвай выбарчай акрузе № 25 - Галіна Багданава і Кіраўскай выбарчай акрузе № 35 - Юлія Валадзько.

“Жыццё Палесся” ўгледзела ў выбарчай праграме Ф. Вячоркі паклёп

Кандыдат у дэпутаты Мазырскага раённага савету Францішак Вячорка перадаў у газету “Жыццё Палесся” (заснавальнікі - раённыя выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў) сваю выбарчую праграму і суправадзіў яе заявай з просьбай аб публікацыі.

Віцебшчына: суды адмовілі ў рэгістрацыі ўсім

Віцебская абласная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў разгледзела 11 скаргаў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты на рашэнні тэрытарыяльных і акруговых выбаркамаў аб адмове ў рэгістрацыі. Вывучыўшы матэрыялы, абласны выбаркам зарэгістраваў аднаго кандыдата ў дэпутаты і пагадзіўся з рашэннем 10 тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій аб адмове ў рэгістрацыі.

Syndicate content