Skip to main content

Праваабарончыя арганізацыі асуджаюць вынясенне двух смяротных прысудаў у Беларусі

 Amnesty International, Беларускі Хельсінскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Лондан/Мінск, 17.05.2010

Amnesty International далучаецца да вядучых беларускіх праваабарончых арганізацыяў з асуджэннем смяротных прысудаў, вынесеных у адносінах да дзвюх асобаў, якія былі прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні забойства ў горадзе Гродне.

Заява БХК у сувязі з разгонам парада актывістаў ЛГБТ

15 траўня 2010 г. супрацоўнікамі спецназа быў разагнаны мірны сход актывістаў ЛГБТ-руху (руху за правы сэксуальных і гендэрных меншасцяў). Правядзенне дадзенага мерапрыемства было напярэдадні забароненае Мінгарвыканкамам па фармальнай прычыне, магчымасць правядзення схода ў іншым месцы актывістам ня была прадстаўленая.

Артыкул 193.1 абмяркоўваецца ў Савеце па правах чалавека ААН

Posted in

Крыніца: www.belngo.info

12 красавіка 2010 г. у Савеце па правах чалавека ААН (Жэнева) адбылося абмеркаванне праблемы рэпрэсіўнага артыкулу 193.1, арганізаванае Асамблеяй НДА Беларусі ў супрацы з міжнародным альянсам CIVICUS і Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека (FIDH). Падзея прымеркаваная да разгляду справаздачы ўраду Рэспублікі Беларусь пра становішча з правамі чалавека ў краіне ў рамках Універсальнага пэрыядычнага агляду (Universal periodic review) - новага мэханізму ААН дзеля абароны правоў чалавека.

У Беларусі вынесены першы ў 2010 годзе смяротны прысуд

Крыніца: "Наша Ніва"

14 мая Гродзенскі абласны суд аб'явіў прысуд па справе аб забойстве трох чалавек 14 кастрычніка 2009 года. Вінаватымі ва ўчыненні гэтых і іншых злачынстваў прызнаныя два жыхары Гродна. Яны прыгавораныя да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік.

Беларускія НДА абмеркавалі з міжнароднай грамадскасцю сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Posted in

Крыніца: spring96.org

Прадстаўнікі няўрадавых аб’яднанняў Беларусі правялі 12 траўня ў Жэневе некалькі мерапрыемстваў з нагоды справаздачы беларускага ўраду у межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека ААН.

Алесь Бяляцкі: наш альтэрнатыўны даклад паўплываў на рэкамендацыі, вынесеныя беларускім уладам

Posted in

Крыніца: spring96.org

Старшыня ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі пракаментаваў абмеркаванне справаздачы беларускага ўраду ў межах працэдуры Універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце па правах чалавека ААН. 12 траўня ў Жэневе праваабаронца прысутнічаў на абмеркаванні ў ліку прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацыяў, якія падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад пра выкананне Рэспублікай Беларусь яе міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека.

Альтэрнатыўная служба: у Гомелі разглядаецца яшчэ адна справа

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК А. Яўсеенка

12 траўня 2010 года ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля адбыўся разгляд справы Яўгена Якавенкі, які абвінавачваецца па ч. 1 арт. 435 КК РБ (“ухіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”).

Справу вяла суддзя Швец Т.А. Пракурор – Емельянчанка.

Справа Д. Смыка працягваецца. Справаздача назіральніка

На працэсе прысутнічаў назіральнік БХК В. Адзіночанка

12 траўня 2010 года ў судзе Центральнага раёна г. Гомеля быў працягнуты разгляд справы сябра рэлігійная арганізацыі “Сведкі Іеговы” Дзмітрыя Смыка, якога раней пакаралі вялікім штрафам (3,5 мільёны рублёў) за адмаўленне па рэлігійных перакананнях служыць ў войску.  Па хадайніцтву намесніка старшыні Вярхоўнага суда РБ прысуд быў адменены і прызначаны новы разгляд справы.

Колькі смяротных прысудаў у Беларусі выканана з 1990 года?

12 траўня праваабаронцы ў межах кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі накіравалі на імя Міністра ўнутраных справаў, Генеральнага пракурора і Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь запыты пра колькасць вынесеных і выкананых смяротных прысудаў з 1990 па 2009 год.

Як зазначыў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк, гэтыя звесткі неабходныя праваабаронцам для працягу кампаніі па інфармаванні насельніцтва пра прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі.

Заява праваабаронцаў па справе Аўтуховіча

Posted in

Мікалай Аўтуховіч абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 18, ч. 3 арт. 218 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (далейКК) (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да вогнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), арт. 13 і арт. 359 КК (падрыхтоўка тэрарыстычнага акта);

Уладзімір АсіпенкаАляксандр Ларынпа ч. 3 арт. 16 і ч. 2 арт. 218 КК, ч. 3, 4 арт. 295 КК, арт. 13 і арт. 359 КК;

Міхаіл Казлоўпа ч. 2 арт. 425 КК (бяздзеянні службовай асобы).

Syndicate content