Skip to main content

Альтэрнатыўная грамадзянская служба: прапановы па законапраекце

Урадавай міжведамаснай працоўнай групе па распрацоўцы праекта закона пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу былі перададзеныя прапановы моладзевых і праваабарончых арганізацый па змесце законапраекта.

Гэтыя прапановы ўключаюць падыходы да канцэптуальнага зместу будучага законапраекта па найбольш важным момантам: вызначэнне альтэрнатыўнай службы, матывы прадастаўлення АГС, працэдура замены вайсковай службы альтэрнатыўнай, тэрмін, характар і месца праходжання службы і інш.

Навіны » Дзмітрый Завадскі: 10 гадоў невядомасці

Posted in

Крыніца: прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Сёння, 7 ліпеня, спаўняецца 10 гадоў з таго дня, калі ў аэрапорце «Мінск-2» знік наш калега, тэлеаператар Дзмітрый Завадскі. З таго часу і да сёння мы не ведаем, дзе ён і што з ім здарылася.

Знікненне Дзмітрыя – незагойная рана ў гісторыі сучаснай беларускай журналістыкі. Наш агульны боль і смутак.

Ваш подпіс значыць больш, чым Вы думаеце. Далучайцеся да петыцыі за адмену смяротнага пакарання

Напачатку 2009 году беларускія праваабаронцы распачалі кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", мэта якой - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Смерць смяротнаму пакаранню

Агенцтва TBWA \ Paris зняло для Amnesty International прыгожы ролік аб адмене смяротнага пакарання.

 

Праваабаронцы і праваахоўныя органы шукаюць шляхі супрацоўніцтва

21 чэрвеня адбылася працоўная сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных справаў і РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”.

“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube

Відэаролік “Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” прэзентаваны на YouTube ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Праект падрыхтаваны Праваабарончым Цэнтрам “Вясна” пры дапамозе тэлеканала “Белсат” і сусветнай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

У сюжэце антыгуманная сутнасць смяротнага пакарання паказваецца праз пакуты Святланы Жук і Варвары Юзэпчук – дзвюх маці, чые сыны былі расстраляныя ў сакавіку 2010 году насуперак патрабаванням Камітэту ААН па правах чалавека.

Смяротнае пакаранне. У пошуках афіцыйнай статыстыкі. Працяг

Нарэшце праваабаронцы атрымалі адказ з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на запыт аб колькасці вынесеных і выкананых смяротных прысудаў з 1990 па 2009 год.

Пра выкананыя смяротныя прысуды Міністэрства юстыцыі інфармацыю не прадаставіла. Міністэрства юстыцыі абмежавалася толькі інфармацыяй пра колькасць асуджаных да смяротнага пакарання (па прысудах, якія ўступілі ў законную сілу):

Алег Гулак быў абраны старшынёй БХК яшчэ на адзін тэрмін

Posted in

Яго намеснікам стаў Васіль Бераснеў (раней – прадстаўнік аб’яднання ў Оршы і рэгіёне). Такі вынік чарговага справаздачна-выбарчага сходу БХК, які адбыўся 4 чэрвеня 2010 г.

У сходзе прынялі ўдзел 38 дэлегатаў. Алег Гулак быў абраны старшынёй адзінагалосна.

Чаму смяротны прысуд?

Крыніца: spring96.org

Асуджаныя да смяротнага пакарання жыхары Гродна Алег Грышкаўцоў і Андрэй Бурдыка чакаюць разгляду ў Вярхоўным Судзе іх скаргі на прысуд Гродненскага абласнога суда. Рабіць якія-небудзь прагнозы на гэты конт не хочацца. Але ёсць магчымасць паглядзець на гэту справу з улікам розных меркаванняў і абставінаў.

Сустрэча ў Амбасадзе Венгерскай Рэспублікі з прадстаўнікамі Беларускага Хельсінкскага Камітэта

Posted in

Крыніца: амбасада Венгерскай рэспублікі

4 чэрвеня 2010 года ў межах рэгулярных сустрэчаў з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці ў амбасадзе адбылася сустрэча з кіраўнікамі і некаторымі іншымі сябрамі Беларускага Хельсінкскага Камітэта. У сваім выступе перад гасцямі амбасадар ВР Феранц Контра падкрэсліў вялікае значэнне, якое яго краіна і сама амбасада надае дзейнасці недзяржаўных арганізацыяў. Прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэта інфармавалі амбасадара пра сваю дзейнасць, а таксама далі ацэнку сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Syndicate content