Skip to main content

Раман Юргель

Старонка для друкуСтаронка для друку

Раман ЮргельПрадстаўнік БХК у Гродне і рэгіёне

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1967 г. у Львове (Украіна).

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт прыкладной біятэхналогіі ў 1990 г.

Да 2001 г. працаваў у лабараторыі прамысловага прадпрыемства. У 2001 г. быў вымушаны звольніцца з прычыны актыўнага ўдзелу ў палітычнай кампаніі па выбарах прэзідэнта.

Навучаўся на курсах TACIS, а таксама іншых інстытутаў па спецыяльнасцях паліталогія і паліттэхналогія.

Быў актыўным удзельнікам выбарчых кампаній усіх узроўняў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 2003, 2007 г. і ПП НС РБ 2004, 2008 г. Як назіральнік ад БХК праводзіў маніторынг выбараў у ППНС РБ 2004, 2008 г., мясцовых выбараў 2007 г. Кіраваў штабамі кандыдатаў у дэпутаты Астроўскага і Ворана ў Гродна ў 2004 годзе на выбарах у ПП НС РБ.

Ініцыятар акцый у падтрымку палітзняволеных, па праблеме зніклых беларускіх палітыкаў.

У БХК з 2002 года.

Кантакты:
тэл: (029) 880-86-02, (029) 127-05-04