Skip to main content

Пра БХК

Posted in
Старонка для друкуСтаронка для друку

Хто ёсць хто ў БХК

Адкрытая справаздача аб дзейнасці БХК у 2008 годзе


РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”
– гэта незалежнае, непалітычнае, некамерцыйнае грамадскае аб’яднанне, партнёр Савета Еўропы, актыўны ўдзельнік міжнароднага хельсінкскага руху.

БХК заснаваны 1 лістапада 1995 года (дата рэгістрацыі аб’яднання) як рэакцыя на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі. Абняслаўленне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга стала своеасаблівым каталізатарам для стварэння праваабарончай арганізацыі.
Заснавальнікамі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: Васіль Быкаў (першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман і інш.

Першай старшынёй аб’яднання была Таццяна Процька. Сёння старшынём з'яўляецца Алег Гулак, сябра Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сёння ў РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” каля 350 сябраў, прадстаўнікі БХК працуюць у 14 гарадах рэспублікі.

Сваёй місіяй РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” бачыць абарону правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, садзейнічанне развіццю праваабарончых ініцыятываў і прававой свядомасці грамадзянаў, садзейнічанне падрыхтоўцы высокакваліфікаваных юрыдычных кадраў, удзел у выхаванні нацыянальнай эліты.

Прынцыпы, якімі мы кіруемся, ажыццяўляючы нашую місію:
Прынцып абароны грамадскіх інтарэсаў. Наша арганізацыя прызваная садзейнічаць развіццю інстытутаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Прынцып вяршэнства закона. Нашай найвышэйшай мэтай з’яўляецца трыумф закона і справядлівасці.
Прынцып законапаслушэнства. У сваёй працы мы выкарыстоўваем толькі законныя метады і дзейнічаем толькі ў адпаведнасці з уласным Статутам, зарэгістраваным Мінюстам.
Прынцып прафесіяналізму. Кожны супрацоўнік нашай арганізацыі мае адпаведную кваліфікацыю, увесь час імкнецца да атрымання новых ведаў і досведу.
Прынцып узаемадапамогі. У БХК працуе згуртаваная каманда, мы прызвычаіліся вырашаць праблемы разам, досвед суседнічае з энэргіяй маладосці.
Прынцып адкрытасці. РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” адкрыты да супрацоўніцтва з усімі структурамі беларускага грамадства, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці і ідэалы, і гатовыя садзейнічаць дзяржаўным органам у стварэнні эфектыўных механізмаў забеспячэння правоў чалавека ў Беларусі.
Прынцып празрыстасці. У рамках закона і ўласнага Статута наша дзейнасць празрыстая для любых дзяржаўных і грамадскіх арганізацыяў, сродкаў масавай інфармацыі.

Метады працы. БХК выяўляе выпадкі парушэння правоў чалавека, аказвае прававую дапамогу канкрэтным людзям (штогод у БХК прыходзіць да 2000 скаргаў), рэгулярна праводзіць праваабарончыя семінары і трэнінгі па навучанні моладзевых актывістаў і юрыстаў, займаецца выданнем спецыяльнай літаратуры, арганізоўвае разнастайныя мерапрыемствы з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў парушэння правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

БХК праводзіць аналіз заканадаўства і выступае з прапановамі па яго ўдасканаленні: падрыхтаваныя прапановы, якія датычацца Крымінальнага кодэкса, працоўнага заканадаўства, законаў аб сродках масавай інфармацыі, выбарах, а таксама Кантытуцыі Беларусі.

Сябры БХК удзельнічалі ў працы місій Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі і, у прыватнасці, даследавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Прыднястроўі (Малдова), на Паўночным Каўказе (Расійская Федэрацыя), у Таджыкістане, Узбекістане і Укране.

Прадстаўнікі БХК удзельнічалі ў мностве “шараговых” і “гучных” справаў, абаранялі Паўла Шарамета, Валерыя Шчукіна, Ірыну Макавецкую і іншых журналістаў; "Народную волю" і "Белорусскую деловую газету"; Юрыя Бандажэўскага. Андрэя Клімава і іншых вязняў сумлення; сваякоў зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатолія Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага; вернікаў розных канфесій; кандыдатаў у дэпутаты і прэзідэнты; удзельнікаў мірных маніфестацый; прадпрымальнікаў і сацыяльна неабароненых грамадзянаў; бежанцаў; зняволеных, з якімі жорстка абыходзіліся ў турмах, і сотні іншых людзей.

У 1998 г. БХК узнагароджаны прэміяй Еўрапейскага Саюза і ЗША за ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасці.

Нашы кантакты:

220036 г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68, офіс 1201;
тэл. +37517 222 48 01, факс +37517 222 48 00;
e-mail: office @ belhelcom.org

<